Пошук

Супрацоўніца "Caritas Jerusalem" у Газе Супрацоўніца "Caritas Jerusalem" у Газе  ( (Caritas Polska))

Ізраіль зняў бюракратычныя перашкоды для "Caritas"

"Caritas Jerusalem" афіцыйна пацвердзіла атрыманне паведамлення ад ізраільскіх улад, якое канчаткова ўрэгулявала юрыдычны і адміністрацыйны статус гэтай гуманітарнай арганізацыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Міжміністэрская група Ізраіля пасля перагляду справы пастанавіла, што патрабаванні па абавязковай перарэгістрацыі і атрыманні новых дазволаў для замежнага персаналу больш не тычацца дыяцэзіяльнай дабрачыннай структуры. Гэтае рашэнне адмяняе ўсе папярэднія фармальныя патрабаванні, што фактычна паклала канец перыяду адміністрацыйнай няпэўнасці.

Такая яснасць дазваляе працаваць з упэўненасцю ў складаных умовах гуманітарнага крызісу. "Caritas" выказала шчырую ўдзячнасць усім, хто на розных узроўнях паспрыяў паспяховаму вырашэнню гэтага пытання.

Цяпер арганізацыя можа цалкам засяродзіцца на сваёй асноўнай місіі – падтрымцы бедных і аказанні медыцынскай і сацыяльнай дапамогі. Гэта асабліва важна ў часы, калі патрэбы мясцовага насельніцтва растуць, а магчымасці для працы гуманітарных місій часта застаюцца абмежаванымі.
 

11 лютага 2026, 10:54