Залатая статуэтка "Берлінскага мядзведзя" - галоўная ўзнагарода Берлінскага міжнароднага кінафестывалю Залатая статуэтка "Берлінскага мядзведзя" - галоўная ўзнагарода Берлінскага міжнароднага кінафестывалю  (ANSA)

Кардынал Маркс на “Берлінале”: кіно павінна будзіць сумленне

Кардынал Рэйнхард Маркс падчас экуменічнага прыёму на 76-м Берлінскім кінафестывалі падкрэсліў важную ролю кінематографа ў прыцягненні ўвагі да трагедыі бежанцаў у Міжземным моры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Старшыня Камісіі па ўзаемадзеянні з медыя нямецкага епіскапату адзначыў, што сучаснаму свету патрэбныя фільмы, здольныя “ўскалыхнуць” грамадства моцнымі вобразамі.

Цэнтральнай тэмай абмеркавання стала дакументальная стужка Аляксандра Штайна “Няма зямлі ні для каго” (Kein Land für Niemand), знятая ў 2025 годзе. Гэты фільм паказвае жорсткую рэчаіснасць еўрапейскай міграцыйнай палітыкі і лёсы людзей на знешніх межах Еўрасаюза.

Кардынал Маркс востра раскрытыкаваў палітычныя плыні, якія арыентуюцца на праварадыкальныя лозунгі ў пытаннях міграцыі, назваўшы гэта “жахлівым”. Ён нагадаў, што ніводзін чалавек не можа быць вернуты ў краіну, дзе яму пагражаюць катаванні ці смерць.

На мерапрыемстве таксама было прадстаўлена экуменічнае журы, якое ўжо больш за трыццаць гадоў узнагароджвае на “Берлінале” стужкі, сугучныя з евангельскімі каштоўнасцямі і сацыяльнай справядлівасцю.
 

16 лютага 2026, 10:28