Падчас працэсіі ў гонар Маці Божай “Divina Pastora” Падчас працэсіі ў гонар Маці Божай “Divina Pastora” 

Біскупы Венесуэлы: вызваленне палітвязняў – шлях да прымірэння

У Венесуэле падчас двухмільённай працэсіі ў гонар Маці Божай “Divina Pastora” іерархі Каталіцкага Касцёла выступілі з патрабаваннем вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Штогадовая марыйная працэсія ў Баркісімета 14 студзеня 2026 года стала магутным голасам сумлення пасля захопу сіламі ЗША Нікаласа Мадура. Арцыбіскуп Паліта Радрыгес падкрэсліў, што вернікі не маюць права мірыцца са злом, якое знішчае права на жыццё і свабоду слова.

Гэты заклік падтрымаў і біскуп Лісандра Рывас, заклікаўшы венесуэльцаў стаць “героямі новага часу”, дзе пануе праўда, а не хлусня. Іерархі нагадалі, што вызваленне палітвязняў – гэта неабходны крок для вяртання справядлівасці і супакою ў венесуэльскія дамы.

Духоўныя лідары краіны заклікалі вернікаў маліцца за вяртанне блізкіх, якія былі вымушаны пакінуць Радзіму, і верыць, што заступніцтва Багародзіцы дапаможа венесуэльскаму народу прайсці праз гэтыя складаныя часы да сапраўднай свабоды.
 

16 студзеня 2026, 09:50