Куба: Касцёл дапаможа даставіць гуманітарную дапамогу з ЗША
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Першыя грузы з прадуктамі харчавання і сродкамі гігіены адправіліся на востраў 14 студзеня 2026 года, а наступны авіярэйс запланаваны на 16 студзеня.
Гэтая дапамога з’яўляецца часткай праграмы адміністрацыі Дональда Трампа аб’ёмам 3 мільёна долараў, накіраванай на ліквідацыю наступстваў разбуральнага ўрагану “Меліса”, які ў кастрычніку 2025 года нанёс цяжкі ўрон усходняй частцы Кубы, Ямайцы і Гаіці.
Як паведамляе “OSV News”, выбар Касцёла ў якасці партнёра абумоўлены жаданнем Вашынгтона даставіць дапамогу непасрэдна людзям, абыходзячы дзяржаўныя структуры кубінскага рэжыму.
Марка Рубіа падкрэсліў, што ЗША прынялі надзвычайныя меры, каб грузы дайшлі да адрасатаў без перашкод і нямэтавага выкарыстання. Касцёл на Кубе будзе адказваць за празрыстасць і эфектыўнасць размеркавання прадуктаў, медыкаментаў і прадметаў першай неабходнасці.
Гуманітарныя наборы ўключаюць рыс, фасолю, алей і цукар, а таксама таблеткі для ачысткі вады, кухонны посуд, пасцельную бялізну і сонечныя ліхтары.
Гэтая ініцыятыва рэалізуецца на фоне маштабнай рэарганізацыі замежнай дапамогі ЗША, пасля таго як летась была расфарміравана Агенцтва па міжнародным развіцці (USAID), а яго функцыі перайшлі да Дзярждэпартамента.
Нягледзячы на скарачэнне фінансавання многіх міжнародных праграм, супрацоўніцтва з рэлігійнымі арганізацыямі застаецца для адміністрацыі ЗША ключавым інструментам падтрымкі рэгіёнаў, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў.