Пошук

Кардыналы Блэйз Джозэф Сьюпіч  і Джозэф Уільям Тобін  Кардыналы Блэйз Джозэф Сьюпіч і Джозэф Уільям Тобін  

ЗША: кардыналы заклікаюць да маральнай замежнай палітыкі

Кардыналы Сьюпіч, Макэлрой і Тобін апублікавалі сумесную дэкларацыю, у якой заклікаюць Злучаныя Штаты адмовіцца ад выкарыстання вайны як інструмента вузканацыянальных інтарэсаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Трое ўплывовых амерыканскіх кардыналаў – Блэйз Джозэф Сьюпіч з Чыкага, Роберт Макэлрой з Вашынгтона і Джозэф Уільям Тобін з Ньюарка – выступілі з сумесным зваротам, у якім акрэслілі маральную канцэпцыю замежнай палітыкі ЗША.

Паводле іх слоў, дыскусія аб маральных асновах дзеянняў краіны на сусветнай арэне сёння глыбока палярызавана і часта зводзіцца да партыйных катэгорый, што перашкаджае будаванню справядлівага міру.

Этычным компас Папы Льва XIV

У сваім тэксце іерархі абапіраюцца на прынцыпы, выказаныя Папам Львом XIV у яго нядаўняй прамове да дыпламатычнага корпуса. Пантыфік тады прызнаўся ў сваёй заклапочанасці аслабленнем шматбаковых адносін і тым, што вайна зноў становіцца “моднай” як сродак пацвярджэння ўласнай дамінацыі. Кардыналы назвалі словы Папы “сапраўдным этычным компасам”, які павінен накіроўваць амерыканскую палітыку ў бліжэйшыя гады.

Асаблівую ўвагу аўтары дэкларацыі звяртаюць на неабходнасць міжнароднай дапамогі для абароны чалавечай годнасці. Яны крытыкуюць тэндэнцыі багатых краін да скарачэння гуманітарных праграм, падкрэсліваючы, што сапраўдная маральная палітыка павінна спрыяць правам чалавека і рэлігійнай свабодзе ва ўсім свеце, асабліва праз эканамічную падтрымку.

Заклік да перагляду прыярытэтаў

Завяршаючы свой зварот, кардыналы заклікаюць суайчыннікаў і палітыкаў адмовіцца ад кароткатэрміновых нацыянальных інтарэсаў на карысць евангельскага міру.

Яны настойваюць на тым, што ваенныя дзеянні не могуць быць звыклым інструментам улады. Паводле іх меркавання, пераадоленне палярызацыі і вузкіх эканамічных інтарэсаў з’яўляецца адзіным шляхам да аднаўлення маральнай ролі ЗША ў супрацьстаянні злу і абароне жыцця.
 

20 студзеня 2026, 09:16