Супакой праз малітву: ініцыятыва біскупаў ЗША
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Арцыбіскуп Пол Коклі, старшыня епіскапату ЗША, у сваёй заяве ад 28 студзеня 2026 года падкрэсліў, што сучасны “клімат страху і палярызацыі” супярэчыць Евангеллю. Іерарх адрэагаваў на трагічныя здарэнні ў Мінеапалісе і Тэхасе, дзе ад рук праваахоўнікаў загінулі пратэстоўцы і затрыманы імігрант. Паводле “OSV News”, арцыбіскуп назваў гэтыя выпадкі ігнараваннем чалавечай годнасці і заклікаў вернікаў да духоўнага абнаўлення.
“Вашы малітвы і справы справядлівасці маюць значэнне”, - звярнуўся іерарх да тых, хто адчувае бяссілле перад тварам сацыяльнай нестабільнасці.
Біскуп заклікаў святароў і парафіі правесці малітоўныя чуванні, выкарыстоўваючы рэсурсы з цытатамі святога Яна Паўла II аб сацыяльнай адказнасці католікаў. На думку старшыні епіскапату, нават “адна шклянка халоднай вады”, пададзеная ў імя Хрыста, будуе мір больш эфектыўна, чым адчай.