Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©Natalya Lys - stock.adobe.com)

Перамога жыцця: Пуэрта-Рыка прызнае правы ненароджаных

У Пуэрта-Рыка зацверджаны пакет рэвалюцыйных законаў, якія прызнаюць чалавека асобай з моманту зачацця і забараняюць незваротныя гендарныя ўмяшанні для непаўналетніх.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пад канец 2025 года губернатар Пуэрта-Рыка Джэніфер Гансалес Калон падпісала гістарычны дакумент, паводле якога чалавек на любым этапе развіцця ў лоне маці прызнаецца „фізічнай асобай” і ахоўваецца грамадзянскім правам.

Гэты крок стаў часткай маштабнай рэформы, накіраванай на абарону годнасці чалавека. Сярод новых нормаў – прызнанне забойства цяжарнай жанчыны падвойным забойствам і ўвядзенне адказнасці за прымусовае перапыненне цяжарнасці праз гвалт.

Заканадаўчыя змены закранулі і іншыя важныя сферы. Цяпер аборты ў дзяўчынак да 15 гадоў патрабуюць абавязковай згоды бацькоў. Акрамя таго, сенатар Джаан Радрыгес Веве ў каментары для “ACI Prensa” падкрэсліла важнасць новай забароны на хірургічныя і фармакалагічныя аперацыі па змене полу для асоб да 21 года.

Такія крокі Пуэрта-Рыка сталі адказам на шматгадовыя чаканні грамадства. Яны спыняюць практыку разгляду ненароджанага дзіцяці як „аб’екта”, вяртаючы яму статус суб’екта права з прыроджанай годнасцю.

Касцёл і грамадскія дзеячы бачаць у гэтых рашэннях важны анталагічны пасыл: у лоне цяжарнай жанчыны знаходзіцца не аб’ект, а суб’ект – чалавек, які валодае прыроджанай годнасцю.
 

05 студзеня 2026, 11:10