Мексіка: Касцёл працягвае нацыянальны дыялог дзеля міру
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Дапаможны біскуп Мехіка Эктар Перэс Вільярэаль 12 студзеня 2026 года абвясціў аб пачатку другога этапу “Нацыянальнага дыялогу дзеля міру”.
Гэтая ініцыятыва, падтрыманая Канферэнцыяй Біскупаў Мексікі, езуітамі і Канферэнцыяй вышэйшых манаскіх настаяцеляў, накіравана на пошук шляхоў пераадолення пандэміі злачыннасці, якая ахапіла многія рэгіёны краіны.
Біскуп Перэс Вільярэаль падкрэсліў, што Касцёл не просіць дазволу на імкненне да міру, а нагадвае пра “гістарычную адказнасць” кожнага мексіканца. У краіне, дзе многія тэрыторыі знаходзяцца пад кантролем злачынных груп, а колькасць выпадкаў вымагальніцтва расце, голас рэлігійных супольнасцей становіцца адзінай пляцоўкай для ахвяр, якія прагнуць справядлівасці.
Праект “Нацыянальны дыялог дзеля міру” ўзнік пасля трагічнага забойства двух пажылых айцоў-езуітаў у 2022 годзе і сёння прапануе канкрэтныя праграмы па аднаўленні грамадскай тканіны ў пацярпелых супольнасцях.
Другі нацыянальны форум пройдзе з 30 студзеня па 1 лютага 2026 года ў Гвадалахары. Гэта адбываецца на фоне ўзмацнення ціску з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які заклікае да рашучых удараў па картэлях, у той час як Касцёл настойвае на тым, што без праўды і справядлівасці для ахвяр мір у Мексіцы немагчымы.