Германія: каталіцкі ўніверсітэт зноў нумар адзін
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Вынікі маштабнага апытання студэнтаў і выпускнікоў пацвердзілі лідарства навучальнай установы. На аснове водгукаў за 2025 год універсітэт атрымаў 98 працэнтаў рэкамендацый ад сваіх навучэнцаў. Гэты ганаровы тытул установа ўжо заваёўвала ў 2021, 2022 і 2024 гадах.
Старшыня ўніверсітэта Габрыэле Гін падкрэсліла, што поспех грунтуецца на высокай якасці выкладання і асабістай падтрымцы кожнага студэнта. Паводле яе слоў, важнай каштоўнасцю ўстановы з’яўляюцца паважлівыя і цёплыя адносіны паміж выкладчыкамі і моладдзю.
Для будучых абітурыентаў установа ладзіць лічбавы "Тыдзень знаёмстваў". Таксама ва ўніверсітэце праходзіць “афлайнавы” Дзень адчыненых дзвярэй, дзе кожны можа асабіста азнаёміцца з акадэмічнай прасторай лепшай ВНУ краіны.