Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Кардынал Паралін у Даніі: дыпламатыя і юбілей хрысціянізацыі

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П’етра Паралін прыбыў у Данію ў якасці папскага легата на святкаванне 1200-годдзя пачатку місіі святога Ансгара.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Візіт, які працягнецца да 26 студзеня 2026 года, пачаўся з экуменічных Нешпараў у лютэранскай катэдры Капенгагена. Гэта падзея падкрэслівае духоўнае значэнне постаці святога Ансгара, “апостала Поўначы”, чыя дзейнасць дванаццаць стагоддзяў таму заклала падмурак хрысціянства ў рэгіёне. У праграме першага дня таксама запланаваны сустрэчы з дыпламатычным корпусам і рэлігійнымі лідарамі краіны.

Нядзеля, 25 студзеня, будзе прысвечана малітве і сустрэчай з каталіцкай супольнасцю. Кардынал Паралін наведае кляштары ў Хілерэд і Біркерод, а кульмінацыяй дня стане ўрачыстая святая Імша ў каталіцкай катэдры святога Ансгара ў сталіцы. Гэты набажэнства збярэ вернікаў для ўшанавання гістарычнай спадчыны і разважанняў аб сучасным сведчанні веры ў скандынаўскім грамадстве.

Панядзелак, 26 студзеня, пройдзе пад знакам высокай дыпламатыі. Дзяржаўны сакратар наведае палац Амаліенборг, дзе сустрэнецца з каралём Фрэдэрыкам X.

Пасля размовы з манархам запланаваны перамовы з міністрам замежных спраў Ларсам Лёке Расмусэнам. Акрамя абмеркавання двухбаковых адносін, кардынал наведае семінарыю “Redemptoris Mater”, што стане фінальным пунктам яго паездкі.

Гэты візіт спалучае ў сабе глыбокую пашану да гісторыі і пошук новых шляхоў супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Даніяй у сучасным еўрапейскім кантэксце.
 

24 студзеня 2026, 10:51