Папскі "жэст пяшчоты" для пацярпелых ва Украіне
Кардынал Краеўскі паведаміў пра дастаўку ва Украіну гуманітарнай дапамогі ад Льва XIV. Тры грузавікі з ежай прыбылі да сем'яў у зоне вайны ў свята Святой Сям'і.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У рэгіёны, якія найбольш цярпяць ад бамбардзіровак і недахопу камунальных выгод, даставілі тры фуры са спецыяльнымі супавымі кубікамі. Гэты "малы жэст пяшчоты" прызначаны для людзей, якія, падобна Святой Сям'і з Назарэта, вымушаны ўцякаць ад небяспекі, голаду і пераследу.
Кардынал Конрад Краеўскі ў каментары ватыканскім медыя патлумачыў, што 100 тысяч порцый пажыўнай ежы – гэта канкрэтны адказ на патрэбы ўцекачоў, якія жывуць у страху і нястачы.
Груз, перададзены карэйскай фірмай "Samyang Foods", бяспечна даехаў да месца прызначэння яшчэ перад святамі, дэманструючы, што Пантыфік не толькі моліцца, але і рэальна дапамагае пацярпелым.
28 снежня 2025, 11:57