Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Стэнд на прэзентацыі выставы твораў Караваджа ў Рыме Стэнд на прэзентацыі выставы твораў Караваджа ў Рыме  (ANSA)

Выстава ў Рыме: што мы ведаем пра Караваджа ў 2025 годзе?

У рымскім Палаца Барберыні адкрываецца вялікая выстава Caravaggio 2025 у межах Юбілейнага года. Творы, прывезеныя з усяго свету, будуць прадстаўлены праз прызму найноўшых даследаванняў.

Ян Глінскі

Мікеланджэла Мерызі да Караваджа (1571–1610) быў адным з найвыдатнейшых італьянскіх жывапісцаў на мяжы XVI–XVII стагоддзяў; працаваў у Рыме, Неапалі, на Мальце і Сіцыліі.

Упершыню шэдэўры Караваджа сабраны разам: ад самых вядомых, з самых прэстыжных музейных устаноў свету, да нядаўна адкрытых.

“Наведвальнікі ўбачаць, што мы ведаем пра Караваджа ў 2025 годзе. Гэта сэнс выставы, і гэта таксама сэнс назвы, якая вельмі важная: прадстаўляць выключна мастака, прадстаўляць яго ў вельмі сучаснай перспектыве даследаванняў і адкрыццяў, якія адбыліся ў апошні час”, - патлумачыла ў інтэрвью для Vatican News адна з куратараў выставы Франчэска Капэлеці. Як дадала дырэктар Галерэі Баргезэ, экспазіцыя нанова злучыць Караваджа з гістарычным кантэкстам, у якім ён працаваў у пачатку XVII стагоддзя, а таксама з лёсам яго твораў.

На думку куратара, Караваджа з’яўляецца невычарпальным полем для даследаванняў. “Сёння ў параўнанні з учорашнім днём пытанні пра Караваджа змяніліся. Перш за ўсё, мы пытаемся ў сябе, ці зможам адшукаць іншыя выявы, якія згадваюцца ў крыніцах, але невядомыя нам на дадзены момант. Гэта пастаянны пошук”, - адзначыла Франчэска Капэлеці.

Арганізатары выставы стварылі таксама невялікі даведнік па іншых месцах Рыма, звязаных з Караваджа. “Маем надзею, што выстава заахвоціць наведвальнікаў працягнуць падарожжа па касцёлах Рыма. Мы не прасілі пазычаць творы з касцёлаў Рыма менавіта таму, што рэлігійнага Караваджа, Караваджа вялікіх рэлігійных гісторый, трэба разглядаць, асабліва ў гэтым годзе, у асабістым кантэксце”, - патлумачыла куратар выставы.

Мікеланджэла Мерызі, вядомы як Караваджа (1571-1610), паходзіў з Мілана, але з пяці гадоў жыў з сям’ёй у горадзе Караваджа на поўначы Італіі (недалёка ад Бергама). Ужо ў падлеткавым узросце ён вызначаўся вялікім творчым талентам і неўзабаве распачаў бурнае мастацкае жыццё, працуючы пры дварах Рымскі Папаў і многіх князёў таго часу. Ён хутка стварыў уласны стыль, які вызначаўся выдатнай гульнёй святла і ўвагай да дэталяў.

Памёр Караваджа ва ўзросце 39 гадоў у тасканскім горадзе Порта-Эрколе. Ён лічыцца рэфарматарам італьянскага жывапісу і стваральнікам барочнай экспрэсіўнасці. Для яго палотнаў характэрны дынамічная і дыяганальная кампазіцыя, а таксама асаблівая роля святла, якое вылучае фактуры і колеры.

Пасля заўчаснай смерці Караваджа яго творчасць была забытая на некалькі вякоў. Нанова яна была адкрыта толькі ў ХХ стагоддзі.
 

07 сакавіка 2025, 08:12
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031