Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Festival a Bagdad
Расклад Падкасты
На выставе "Караваджа 2025" На выставе "Караваджа 2025"  (ANSA)

Святы 2025 год: выстава Караваджа ў Рыме б'е рэкорды наведвання

У рамках Святога года ў Рыме арганізавана спецыяльная выстава "Caravaggio 2025", якая прэзентуе больш за 20 твораў выбітнага мастака эпохі барока. Экспазіцыя ў Палаца Барберыні ўжо прадала 60 тысяч білетаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Выстава, прысвечаная творчасці Мікеланджэла Мерызі (1571-1610), вядомага як Караваджа, выклікала ашаламляльны інтарэс. Уваход на яе магчымы толькі па папярэдняй рэзервацыі, што прывяло да сітуацыі, калі ў выходныя многім ахвотным давялося адмовіць.

Экспазіцыя, арганізаваная сумесна з Галерэяй Баргезэ, уключае творы з міжнародных музеяў і прыватных калекцый. Асаблівую ўвагу прыцягвае апошняе палатно Караваджа – "Пакутніцтва святой Уршулі" (1610). Рэстаўратары выявілі раней нябачныя дэталі: бараду і вусны постаці злева ад святой, кончык носа салдата і абрысы яго шлема.

На выставе "Caravaggio 2025"
На выставе "Caravaggio 2025"

На карціне адлюстравана мучаніцкая смерць святой Уршулі, брэтонскай прынцэсы, якую забіў стралой кароль гунаў Атыла пасля таго, як яна адмовілася выйсці за яго замуж. Сцэна выкананая ў тыповым для Караваджа стылі, з драматычнымі кантрастамі святла і ценю.

Мастак стварыў карціну ў Неапалі, куды ўцёк пасля забойства папскага афіцэра. Каб паскорыць высыханне фарбаў, ён выставіў палатно на неапалітанскае сонца, што пашкодзіла цёмныя колеры. Караваджа памёр 18 ліпеня 1610 года, не дачакаўшыся папскага даравання.

Мікеланджэла Мерызі лічыцца рэфарматарам італьянскага жывапісу і стваральнікам барочнай экспрэсіі. Яго творчасць, забытая на некалькі стагоддзяў, была нанова адкрытая толькі ў XX стагоддзі. Палотны Караваджа вылучаюцца дынамічнай кампазіцыяй і майстэрскім выкарыстаннем святла для падкрэслівання фактур і колераў.
 

11 сакавіка 2025, 11:47
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031