Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Сустрэча Асамблеі COMECE ў Немі Сустрэча Асамблеі COMECE ў Немі 

Каталіцкія біскупы падкрэсліваюць важнасць моцнага ЕС

Біскупы краін ЕС выказалі занепакоенасць глабальнымі напружаннямі і заклікалі да захавання асноўных каштоўнасцей Еўрасаюза ў складаны для Еўропы час.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Еўрапейскія біскупы на вясновым Пленарным пасяджэнні COMECE у італьянскім горадзе Нэмі выказалі сваю падтрымку моцнай Еўрапейскай Супольнасці, здольнай абараняць свае інтарэсы ў няпэўныя часы. Іерархі прадстаўлялі епіскапаты 27 краін-чальцоў ЕС.

Свет трапляе ў небяспечную спіраль

У выніковай заяве біскупы адзначылі, што з трывогай назіраюць, як "свет трапляе ў небяспечную спіраль". Прычынамі гэтага яны назвалі глабальныя напружанні, рост ізаляцыянізму і паглыбленне разрываў паміж краінамі. "Такое спалучэнне вядзе да бязлітаснай канкурэнцыі і жорсткай канфрантацыі, часта з грубым парушэннем міжнароднага права", - падкрэслілі іерархі.

Біскупы асабліва адзначылі, што цяперашняя вайна ва Украіне і няпэўнасць, з якой сутыкаецца ўкраінскі народ, "з'яўляецца асабліва трагічным напамінам аб гэтай вельмі трывожнай рэальнасці".

Еўрасаюз павінен заставацца верным сваім прынцыпам

Спасылаючыся на гістарычныя падзеі, у тым ліку 80-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны і 75-годдзе Дэкларацыі Шумана, біскупы заклікалі лідараў натхняцца і кіравацца "нанова духам гэтых гістарычных падзей і каштоўнасцямі, якія ляжалі ў іх аснове". "Гэтыя факты сведчаць пра тое, як дыялог і супрацоўніцтва ў пабудове міру могуць спрыяць адзінству", - падкрэслілі яны.

У дэкларацыі прызнаецца неабходнасць моцнага Еўрасаюза, здольнага да абароны, асабліва ў няпэўныя часы для грамадзян і праграмных каштоўнасцей у Еўропе і нават ва ўсім свеце. Адначасова адзначаецца, што ЕС узнік як "праект міру".

"Неабходныя, прапарцыянальныя і адэкватныя інвестыцыі ў еўрапейскую абарону не павінны ажыццяўляцца за кошт намаганняў па прасоўванні годнасці чалавека, справядлівасці, усебаковага развіцця і клопату пра стварэнне", - падкрэслілі біскупы.

ЕС важна заставацца ключавым лідарам у абароне правоў чалавека

Біскупы выказалі перакананне, што ЕС "застанецца верным сваім асноватворным прынцыпам і будзе працягваць дзейнічаць як аб'яднаная, поўная даверу і інтэгруючая сіла для свайго суседства і для свету".

Яны таксама заклікалі, каб намаганні па павышэнні канкурэнтаздольнасці ЕС не падрывалі гістарычнага абавязацельства Саюза ў галіне салідарнасці, асабліва з найбольш уразлівымі рэгіёнамі свету, а таксама з людзьмі, якія пакутуюць ад беднасці або шукаюць прытулку.

"Гэтыя ініцыятывы не павінны таксама падрываць давер да ЕС як сусветнага лідара ў прасоўванні правоў чалавека, сацыяльнай справядлівасці і ўстойлівага развіцця навакольнага асяроддзя", - падкрэслілі іерархі.

Біскупы выказалі сваю падтрымку моцнаму і салідарнаму Еўрасаюзу, які захоўвае свае асноўныя каштоўнасці і прынцыпы ў складаны для Еўропы і свету час.
 

29 сакавіка 2025, 11:19
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031