Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro - Andantino cantabile -Tempo primo (Cadenza: Hummel)
Расклад Падкасты
Кардынал Жан-Клод Олерыш Кардынал Жан-Клод Олерыш 

Кардынал Олерыш: неабходна аднавіць маральны кампанент міру

Гонка ўзбраенняў, якая ахапіла ўвесь свет, выклікае крайнюю занепакоенасць. Арцыбіскуп Люксембурга разважае пра "аслабленне маральнай чуйнасці і адказнасці сярод кіраўнікоў большай часткі свету" і заяўляе, што мір магчымы толькі ў рамках шматбаковасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал Жан-Клод Олерыш, які ўваходзіць склад Рады кардыналаў пры Пантыфіку, будучы глыбокім знаўцам еўрапейскай палітыкі, падзяліўся сваімі думкамі наконт нядаўна зацверджанай праграмы "rearm europe" (узбраенне Еўропы).

Гонка ўзбраенняў стала сапраўды жахлівай з'явай

"Хачу адзначыць, што вельмі насцярожвае, калі не сказаць жахае, гэтая гонка ўзбраенняў, якая разгарнулася па ўсім свеце, не толькі ў Еўропе. Перш за ўсё трэба задумацца пра знікненне маральнай адказнасці і чуйнасці, якое, здаецца, ахапіла кіраўнікоў большай часткі свету. Тое табу вайны, якое ўплывала на палітычную арыентацыю пасля трагедыі Другой сусветнай вайны, здаецца, вычарпала сябе. Без аднаўлення такой маральнай перасцярогі няма палітыкі, якая б вытрымала выпрабаванні, і свет рызыкуе скаціцца ў небяспечную прорву", - заявіў іерарх.

На пытанне пра фактары, якія паўплывалі на гэтую сітуацыю, кардынал Олерыш адзначыў: "Галоўнай зменай стала тэндэнцыя да адмаўлення ад шматбаковасці. Сёння відавочна пераўтварэнне старой канцэпцыі звышдзяржавы, якая імкнецца аддаваць перавагу выключна сваім эканамічным і геапалітычным інтарэсам. Аднак свет, я лічу, зможа вярнуцца да мірнага жыцця толькі ў рамках шматбаковасці. Папа Францішак справядліва настойвае на важнасці шматбаковасці; я нават асмелюся сказаць, што гэта той краевугольны камень, на якім Святы Пасад будуе сваю палітыка-дыпламатычную прысутнасць".

Еўропа нарадзілася з попелу Другой сусветнай вайны

Што датычыцца нядаўна прынятай у ЕС праграмы ўзбраення вартасцю 800 мільярдаў еўра, кардынал заўважыў, што ў некаторых краінах Еўрасаюза існуе рэальнае адчуванне пагрозы, асабліва ў балтыйскіх дзяржавах, якія мяжуюць з Расіяй, або ў Малдове з яе канфліктам у Прыднястроўі.

"Аб'яўленае паступовае скарачэнне амерыканскай ваеннай прысутнасці палохае гэтыя краіны. Лічу, што, прызнаючы неабходнасць ваеннага ўмацавання Еўрасаюза, яно павінна мець выключна абарончы характар. Гэта павінна выразна адлюстроўвацца і ў тым, якія віды ўзбраення будуць набывацца – перавага павінна аддавацца абарончым сістэмам, а не наступальным узбраенням. Напрыклад, асаблівую важнасць набывае кіберабарона і лічбавая бяспека", - падкрэсліў арцыбіскуп Люксембурга.

Ён таксама нагадаў пра фундаментальныя прынцыпы стварэння ЕС: "Еўропа як інстытут нарадзілася з попелу, які пакінула трагедыя Другой сусветнай вайны, таму імкненне да міру з'яўляецца яе асноватворнай рысай. Я б нават сказаў, што мір – гэта сацыяльная прычына быць разам, Саюз быў створаны, каб ніколі больш не было войнаў паміж еўрапейцамі і ў Еўропе".

Нельга багацець на зброі

Закранаючы пытанне балансу паміж ваеннымі выдаткамі і сацыяльнымі патрэбамі ў Еўропе, кардынал Олерыш падтрымаў прапанову Папы Францішка: "Усе прыбыткі ад унутрыеўрапейскай вытворчасці зброі павінны інвесціравацца – у абавязковай форме – у сацыяльную дзейнасць. Нельга багацець на зброі, з прыбыткаў трэба будаваць хутчэй бальніцы і школы".

Паводле слоў кардынала, гэта прапанова, якую можна неадкладна рэалізаваць, і ён мае намер перадаць яе паслу Еўрасаюза пры Святым Пасадзе, з якім запланавана сустрэча ў бліжэйшыя дні.
 

12 сакавіка 2025, 09:34
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930