Біскуп Аляксандр Язлавецкі Біскуп Аляксандр Язлавецкі 

Кіеўскі біскуп заклікае не прапусціць шанц на справядлівы мір

Біскуп Аляксандр Язлавецкі заклікаў сусветную супольнасць выкарыстаць кожную магчымасць для дасягнення справядлівага міру ва Украіне на фоне расійскіх атак, якія працягваюцца.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дапаможны біскуп Кіеўскай архідыяцэзіі, які з'яўляецца кіраўніком Caritas-Spes, падзяліўся сваімі думкамі пра цяперашнюю сітуацыю ў краіне ў інтэрв'ю італьянскаму агенцтву SIR 13 лютага 2025 года.

"Украінцы больш за ўсіх прагнуць заканчэння гэтай вайны, - падкрэсліў іерарх. - Я не сустракаў ніводнага ўкраінца – ні сярод цывільных, ні сярод вайскоўцаў – хто б выступаў за працяг вайны. Але мы хочам справядлівага міру, які не пакіне нас безабароннымі".

Язлавецкі выказаў занепакоенасць наконт магчымых перамоў паміж прэзідэнтамі ЗША і Расіі, падкрэсліваючы неабходнасць удзелу еўрапейскіх саюзнікаў у мірным працэсе. "Краіны, якія падтрымлівалі нас, не могуць быць выключаны з гэтага працэсу. Яны не проста нашы партнёры, яны нашы сябры", - адзначыў іерарх.

Цяжкае становішча насельніцтва працягваецца на фоне пастаянных расійскіх атак. "Штоночы мы чуем сірэны, часам адзін, два ці тры разы. Здаецца, што атакі накіраваны не толькі на разбурэнне нашых гарадоў, але і на знішчэнне нашай надзеі", - падзяліўся біскуп Язлавецкі.
 

14 лютага 2025, 10:09