Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
JOHANN WOLFGANG FRANCK: Heil'ge Nacht, ich grusse dich
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Спадчына пад пагрозай: еўрапейская місія выратавання

Еўрапейская сетка па захаванні рэлігійнай спадчыны распачынае серыю вэбінараў, прысвечаных выратаванню гістарычных святынь, якім пагражае знішчэнне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Новая адукацыйная ініцыятыва Future of Religious Heritage (FRH) накіравана на пошук эфектыўных рашэнняў для выратавання каштоўных рэлігійных аб'ектаў. Праграма складаецца з трох вэбінараў, кожны з якіх прысвечаны аднаму з аб'ектаў са спіса Сямі помнікаў на мяжы знікнення, які быў створаны ў студзені 2013 года арганізацыяй Europa Nostra сумесна з Інстытутам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка пры падтрымцы праграмы Europa Creativa.

Першы вэбінар, які адбудзецца 21 лютага 2025 года, будзе прысвечаны касцёлу Санта-Эстэва-дэ-Паўсада ў паўночнай Іспаніі. Гэты старажытны храм XII-XIII стагоддзяў захаваў унікальныя фрэскі XV стагоддзя, але знаходзіцца пад пагрозай разбурэння з прычыны дрэннага тэхнічнага стану і размяшчэння ў малазаселенай мясцовасці.

Дыяцэзіяльнае ўпраўленне па культурнай спадчыне Луга распрацавала праект рэстаўрацыі і аднаўлення святыні. Падчас вэбінара дырэктар дыяцэзіяльнага ўпраўлення Хесус Сальвадор Лопес і рэстаўратар Уксія Агіяр Бальестэрас падзеляцца досведам і прадставяць стратэгіі захавання гэтага ўнікальнага помніка архітэктуры.
 

18 лютага 2025, 11:39
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930