Пошук

Легендарны шэдэўр Ecce Homo Караваджа ў Музеі Прада Легендарны шэдэўр Ecce Homo Караваджа ў Музеі Прада  (ANSA)

Рым рыхтуе маштабную выставу Караваджа да Святога года

У Рыме з 7 сакавіка 2025 года адкрыецца маштабная выстава твораў Мікеланджэла Мерызі да Караваджа. У Палацы Барберыні будзе прадстаўлена больш за 20 палотнаў майстра барока.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нацыянальная галерэя старажытнага мастацтва ў Рыме ў супрацоўніцтве з Галерэяй Баргезэ рыхтуе ўнікальную экспазіцыю Караваджа 2025, прымеркаваную да Святога года ў Каталіцкім Касцёле. Як паведаміў дырэктар галерэі Томас Клемент Саламон, выстава будзе працаваць да 6 ліпеня 2025 года.

Сярод унікальных экспанатаў – нядаўна знойдзены партрэт Мафэа Барберыні, будучага Папы Урбана VIII, які ўпершыню пакажуць шырокай публіцы. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць славутую карціну Ecce Homo, якая доўгі час лічылася страчанай і цяпер знаходзіцца ў Музеі Прада ў Мадрыдзе.

"Галерэя Баргезэ прадставіць тры знакамітыя палотны майстра – Хворы Бахус, Давід з галавой Галіяфа і Ян Хрысціцель, - паведаміла дырэктар гэтай выставачнай прасторы э Франчэска Капелеці. Паводле яе слоў, менавіта гэтыя шэдэўры мастак узяў з сабой, калі ўцякаў з Рыму.

Жыццё Караваджа, народжанага ў 1571 годзе ў аднайменнай вёсцы пад Міланам, было поўнае драматычных падзей. Нягледзячы на прызнанне яго геніяльнага таленту і наватарскай тэхнікі светлаценю, мастак быў вымушаны пакінуць Рым пасля забойства папскага афіцэра. Ён памёр у 38-гадовым узросце, спрабуючы вярнуцца ў Рым дзеля атрымання памілавання.
 

Grazie per aver letto questo articolo. Se vuoi restare aggiornato ti invitiamo a iscriverti alla newsletter Clicca Qui

24 студзеня 2025, 10:42