Пошук

Турыстка ля Іспанскай лесвіцы Турыстка ля Іспанскай лесвіцы  (AFP or licensors)

Юбілейны год пакуль не прынёс чаканага наплыву турыстаў у Рым

Месяц пасля пачатку Юбілейнага года ў Рыме назіраецца нечаканае зніжэнне турыстычнага патоку. Гатэлі прапануюць значныя зніжкі, а колькасць браніраванняў меншая за мінулагодні паказчык.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Згодна з данымі італьянскай газеты La Repubblica, турыстычная сітуацыя ў Вечным горадзе выклікае занепакоенасць. Нягледзячы на тое, што арганізатары чакалі 32 мільёна наведвальнікаў падчас Юбілейнага 2025 года, што на 50 працэнтаў больш за 2024 год, рэальнасць аказалася зусім іншай.

"Дні вялікіх святкаванняў Юбілейнага года яшчэ наперадзе – разам з гасцямі", - сцвярджае Дарыё Пілеры, старшыня асацыяцыі арандадаўцаў ProLocaTur. Аднак ён прызнае, што тыя, хто разлічваў выключна на Юбілейны год, прынялі даволі рызыкоўнае рашэнне.

Паводле даных аб'яднання гатэляў Federalberghi, тысячы кватэр на платформе Airbnb застаюцца незанятымі. Уласнікі вымушаны прапаноўваць значныя зніжкі – напрыклад, апартаменты побач з Базілікай Святога Пятра можна зняць за 62 еўра замест звычайных 130 еўра за ноч.

Нягледзячы на цяперашнія складанасці, упаўнаважаны па турызму Рыма Алесандра Анарата застаецца аптымістычным. Ён упэўнены, што інвестыцыі, зробленыя гарадской адміністрацыяй мэра Раберта Гуальцьеры для Юбілейнага года, прынясуць значную карысць іміджу Вечнага горада.

Дадатковым выклікам для турыстычнай галіны стане рашэнне бюджэтнай авіякампаніі Ryanair скараціць колькасць рэйсаў у летні перыяд з прычыны павышэння аэрапортавых збораў, што можа яшчэ больш ускладніць сітуацыю з наведвальнасцю горада.
 

Grazie per aver letto questo articolo. Se vuoi restare aggiornato ti invitiamo a iscriverti alla newsletter Clicca Qui

24 студзеня 2025, 09:32