Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
На Плошчы Святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота На Плошчы Святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

У фокусе Папы: войны, хворыя, Халакост і будучыня моладзі

Падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы на малітве Анёл Панскі 26 студзеня 2025 года Папа закрануў шэраг актуальных праблем сучаснасці: ад крызісу ў Судане да барацьбы з праявамі антысемітызму.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сітуацыя ў Судане, дзе з красавіка 2023 года працягваецца ўзброены канфлікт, застаецца адной з самых драматычных у свеце. Яго наступствы адчувае і суседні Паўднёвы Судан, адзначыў Францішак у сваім звароце да вернікаў.

Неабходна тэрмінова спыніць насілле

"Я заклікаю ваюючыя бакі ў Судане спыніць варожасць і сесці за стол перамоў. Міжнародная супольнасць павінна зрабіць усё магчымае, каб забяспечыць неабходную гуманітарную дапамогу перамешчаным асобам", - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік таксама выказаў занепакоенасць сітуацыяй у Калумбіі, дзе ў рэгіёне Кататумба ўзброеныя сутыкненні прывялі да шматлікіх ахвяр сярод мірнага насельніцтва і вымусілі больш за 30 тысяч чалавек пакінуць свае дамы.

Пераадолець стыгму пракажоных

У Сусветны дзень хворых на праказу Папа заахвоціў усіх, хто дапамагае пацярпелым ад гэтай хваробы, працягваць сваю місію і садзейнічаць рэінтэграцыі вылечаных у грамадства. "Яны не павінны быць выключанымі", - падкрэсліў Францішак.

Памяць пра Халакост павінна жыць

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту Папа згадаў пра 80-годдзе вызвалення канцлагера Аўшвіц. Ён асабліва адзначыў венгерскую паэтку Эдзіт Брук, якая жыве ў Рыме і перажыла жахі Халакосту. "Жах знішчэння мільёнаў яўрэяў і людзей іншых веравызнанняў нельга ні забыць, ні адмаўляць", - падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак заклікаў усіх супрацоўнічаць у барацьбе з антысемітызмам і любымі формамі рэлігійнай дыскрымінацыі. "Мы павінны выхоўваць моладзь з адкрытым сэрцам да ўсіх, у логіцы братэрства, даравання і міру", - падкрэсліў ён.

Журналісты – апавядальнікі надзеі

На заканчэнне Папа павітаў журналістаў і работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, якія ўдзельнічалі ў Юбілейных урачыстасцях, заклікаўшы іх быць "апавядальнікамі надзеі".

Асаблівую радасць выклікала прысутнасць моладзі з Рыма, удзельнікаў Каравана міру, якія падзяліліся сваімі разважаннямі пра прысутнасць Езуса ў іх жыцці і сведчылі аб прыгажосці гасціннасці і братэрства.
 

26 студзеня 2025, 12:36
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031