Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Руіны будынкаў у горадзе Рафах на поўдні сектара Газа Руіны будынкаў у горадзе Рафах на поўдні сектара Газа 

Францішак: хто зарабляе на людскіх пакутах?

Падчас агульнай аўдыенцыі 22 студзеня 2025 года Францішак заклікаў маліцца за мір у свеце, асабліва за Газу, Украіну і іншыя краіны, якія пакутуюць ад войнаў і канфліктаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец пачаў свой заключны зварот з прывітання італьянскіх пілігрымаў, асабліва сясцёр з манаскай кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыі, якія праводзяць свой надзвычайны капітул. Папа заахвоціў іх даверыцца Божай волі, "якая заўсёды верная нам".

Францішак падзяліўся, што штодня звязваецца з парафіяй у Газе, дзе знаходзяцца 600 чалавек. "Яны былі радыя! Сёння елі сачавіцу з курыцай. У апошні час яны не прывыклі да такой ежы, толькі нейкая гародніна... Яны былі шчаслівыя!", - распавёў Папа.

Святы Айцец выказаў сваю блізкасць жыхарам Лос-Анджэлеса, якія пацярпелі ад разбуральных пажараў. Ён папрасіў заступніцтва Маці Божай Гвадэлупскай за ўсіх жыхароў, каб яны маглі быць сведкамі надзеі праз сілу разнастайнасці і крэатыўнасці.

Папа таксама заклікаў не забываць пра пакутлівую Украіну, Палесціну, Ізраіль і М'янму. "Давайце маліцца за мір! Калі ласка, маліцеся за мір!" - звярнуўся Францішак.

Святы Айцец падкрэсліў, што ў войнах няма сапраўдных пераможцаў, акрамя тых, хто нажываецца на людскіх пакутах. “Хто зарабляе на людскіх пакутах?” - задаў рытарычнае пытанне Францішак. Ён звярнуў увагу на тое, што ў той час як мірныя жыхары пакутуюць ад голаду і разбурэнняў, вытворцы зброі павялічваюць свае прыбыткі.

На заканчэнне прагучалі словы Святога Айца да моладзі, хворых, пажылых людзей і маладажонаў. Ён заахвоціў іх маліцца за адзінства хрысціян і поўную еднасць усіх вучняў Хрыста.
 

22 студзеня 2025, 11:28
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031