Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Trés modéré - Trés mouvementé - Trés animé
Расклад Падкасты
Уваходная брама былога канцэнтрацыйнага лагера "Аўшвіц-Біркенаў" Уваходная брама былога канцэнтрацыйнага лагера "Аўшвіц-Біркенаў" 

Нямецкі святар: Аўшвіц нагадвае пра адказнасць за будучыню

На 27 студзеня 2025 года прыпадае 80 гадавіна вызвалення ацалелых у Аўшвіц-Біркенаў, што ў польскім Асвенцыме. Разважаннямі на тэму гадавіны падзяліўся нямецкі святар, які амаль 35 гадоў звязаны з мясцовым Цэнтрам дыялогу і малітвы.

Ян Глінскі

У інтэрв’ю для агенцтва КАІ ксёндз Манфрэд Дэзэлерс адзначыў, што “Аўшвіц – гэта месца, якое паказвае самыя глыбіні чалавечага зла”, а памяць пра яго – гэта не толькі вернасць ахвярам, але і адказнасць за будучыню.

“80 гадоў – гэта амаль цэлае чалавечае жыццё”, - падкрэсліў святар і нагадаў, што многія з тых, хто перажыў Халакост, былі дзецьмі, калі трапілі ў нямецкі лагер; і для многіх з іх надыходзячы юбілей можа стаць апошняй – хоць і няпростай – магчымасцю прыехаць сюды асабіста і адзначыць сваю сувязь з гэтым трагічным месцам і гісторыяй.

Як патлумачыў душпастыр, памяць пра Аўшвіц датычыць не толькі тых, хто выжыў, і іх сем’яў, яна “датычыць таксама нас”: нічога не павінна быць забыта. “Гэта галоўнае. Таму амаль увесь свет хоча сюды прыязджаць, бо Аўшвіц застаецца ўніверсальным сімвалам, прасторай, якая прымушае задумацца над гісторыяй, чалавечнасцю і адказнасцю за будучыню”, - адзначыў нямецкі святар і ўказаў на існаванне міжнароднага кансэнсусу вакол урокаў Аўшвіц: павагі да чалавечай годнасці, салідарнасці, адказнасці за лёс свету і адмовы ад расізму.

Тое, што адбывалася ў Аўшвіц, “было спробай знішчыць біблійнае бачанне свету і чалавека”. “Яўрэі прынеслі ў наш свет бачанне парадку сусвету, якое было выказана ўжо ў Бібліі. Яно пачынаецца ад стварэння свету, дзе Бог стварыў чалавека паводле свайго вобразу, надаючы кожнаму чалавеку боскую годнасць як свайму стварэнню. Толькі пазней выбраны народ – Ізраіль – набывае асаблівае значэнне, бо яму даручана ахоўваць гэтае фундаментальнае пасланне: веру ў Бога і ў годнасць кожнага чалавека”, - патлумачыў ксёндз Манфрэд Дэзэлерс, падкрэсліўшы, што як ахвяры, так і злачынцы былі ўмілаванымі дзецьмі Божымі. Гэта няпросты напамін, але неабходны, каб зразумець глыбіню хрысціянскага бачання свету.

“Радыкальнае зло патрабуе радыкальнага адказу: адказу, які нагадвае, што кожны чалавек мае сваю годнасць, якую трэба шанаваць, – падкрэсліў суразмоўца. – Аднак прабачэнне не азначае, што нічога не адбылося. Тое, што адбылося, з’яўляецца фактам: ахвяры і траўмы застаюцца рэчаіснасцю. Але, нягледзячы на гэта, існуе магчымасць новага пачатку”.

Нямецкі святар перасцярог таксама перад выключэннем тых, хто з’яўляецца або можа быць праблемай: чалавек, нягледзячы на свае слабасці, здольны да дабра. Як заўважыў душпастыр, многія з тых, хто выжыў у Аўшвіц, пазней адкрылі гэтую праўду ў жыцці: знайшлі ў сабе сілы, каб прабачыць, стварыць сем’і і далучыцца да ініцыятываў на карысць міру.

“Надзея – гэта штосьці большае, чым аптымізм. Гэта глыбокая ўпэўненасць, што нават сярод самага страшнага зла можа паўстаць дабро. Гэта ўрок, які Аўшвіц перадае кожнаму чалавеку”, - заключыў ксёндз Манфрэд Дэзэлерс.
 

24 студзеня 2025, 07:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930