Пошук

Калючы дрот на мяжы паміж ЗША і Мексікай у Ігл-Пас, Тэхас Калючы дрот на мяжы паміж ЗША і Мексікай у Ігл-Пас, Тэхас  (AFP or licensors)

Мексіканскі Касцёл рыхтуецца да хвалі дэпартаваных мігрантаў

Епіскапат Мексікі пацвердзіў сваю падтрымку мігрантам пасля ўвядзення надзвычайнага становішча на паўднёвай мяжы ЗША і ўзмацнення іміграцыйнай палітыкі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Мексіканскія біскупы выступілі з афіцыйнай заявай, у якой выказалі сваю салідарнасць і гатоўнасць дапамагаць мігрантам. "Не дазволім сябе падмануць тым, хто размахвае сцягам каталіцызму, але прыніжае безабаронных, прапагандуе культуру смерці і індывідуалізм. Вера хрысціянская заўсёды будзе імкнуцца да выканання евангельскага пасланняў, якое не выключае, а ахоплівае ўсіх і надае асаблівую ўвагу найбольш патрабуючым", - напісалі іерархі.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва ACI Prensa, Каталіцкі Касцёл у Мексіцы ўжо мае 54 прытулкі, 12 сталовых для бедных і 5 інфармацыйных цэнтраў. "Мы перакананыя, што разам мы можам даць надзею ўсім", – адзначылі біскупы, падкрэсліваючы гатоўнасць да супрацоўніцтва з уладамі і грамадскімі арганізацыямі.
 

25 студзеня 2025, 11:30