Пошук

Фота зроблена падчас масавых пратэстаў супраць ваеннага перавароту 8 сакавіка 2021 года. Манахіня стаіць на каленях перад паліцыяй, умольваючы не ўжываць гвалт супраць мірных дэманстрантаў Фота зроблена падчас масавых пратэстаў супраць ваеннага перавароту 8 сакавіка 2021 года. Манахіня стаіць на каленях перад паліцыяй, умольваючы не ўжываць гвалт супраць мірных дэманстрантаў 

Папскі фонд: заклік да 24-гадзіннай малітвы за мір у М’янме

Міжнародная папская дабрачынная арганізацыя Касцёл у Патрэбе заклікае вернікаў усяго свету далучыцца да Сусветнага дня малітвы за мір у М’янме 1 лютага 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ініцыятыва прымеркавана да чацвёртай гадавіны ваеннага перавароту ў паўднёва-ўсходняй азіяцкай краіне. Акцыя будзе каардынавацца галоўным офісам у Германіі і 23 нацыянальнымі бюро.

“Мы глыбока ўражаны сітуацыяй у М’янме, - падкрэслівае Рэгіна Лінш, выканаўчы старшыня папскага фонду. - Людзі пакутуюць ад бамбардзіровак, голаду, адсутнасці электрычнасці і беднасці. Святары і манаскія асобы часта вымушаны падарожнічаць некалькі дзён, каб дабрацца да аддаленых супольнасцей, часта рызыкуючы жыццём”.

Дзень малітвы будзе падзелены на змены, каб забяспечыць бесперапыннасць малітвы. Да ініцыятывы могуць далучыцца парафіі, малітоўныя групы і асобныя вернікі.

Арганізацыя таксама апублікавала адмысловую малітву за вернікаў М’янмы, у якой гаворыцца: “Пане міласэрнасці, мы прыносім у малітве да Цябе вернікаў М’янмы: тых, хто жыве ў джунглях і хаваецца ад насілля, і тых, хто быў вымушаны пакінуць свой дом у пошуках бяспекі”.

Зварот да Бога завяршаецца просьбай аб абароне і клопаце пра сем'і, якія чакаюць вяртання сваіх блізкіх, а таксама аб забеспячэнні людзей неабходным для жыцця. “Няхай яны ніколі не адчуваюць сябе пакінутымі, няхай знаходзяць Тваю моц ва ўсіх пакутах”, - гаворыцца ў заключнай частцы малітвы.
 

Grazie per aver letto questo articolo. Se vuoi restare aggiornato ti invitiamo a iscriverti alla newsletter Clicca Qui

28 студзеня 2025, 10:48