Патрыярх Іерусаліма заклікае да дыялогу ў Газе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У інтэрв'ю для Vatican News кардынал П'ербатыста Піцабала падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ў рэгіёне пасля аб'яўлення спынення агню. Іерарх падкрэслівае, што гэта толькі першы крок на доўгім шляху да міру.
"Безумоўна, ёсць людзі, якія супраць гэтага працэсу, але мы не павінны даваць ім прастору для дзеянняў. Нам трэба засяродзіцца на дыялогу і перамовах", - адзначае італьянскі францішканін.
Ён звяртае асаблівую ўвагу на крытычную гуманітарную сітуацыю ў рэгіёне: "Харчаванне, адукацыя і ахова здароўя знаходзяцца ў крызісным стане. Будучыня людзей, якія пацярпелі ад канфлікту, цалкам залежыць ад знешняй дапамогі".
Паводле слоў кардынала, парафіяльныя супольнасці актыўна ўдзельнічаюць у аказанні дапамогі пацярпелым, каардынуючы свае дзеянні з іншымі арганізацыямі. Асаблівая ўвага надаецца дапамозе дзецям, якія апынуліся ў зоне канфлікту.