Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін   (ANSA)

Кардынал Паралін сустрэўся з нунцыямі з краін Блізкага Усходу

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці правёў 13 студзеня 2025 года важную дыпламатычную сустрэчу ў Амане з папскімі прадстаўнікамі, акрэдытаванымі ў чатырнаццаці краінах Блізкага Усходу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Сёння як ніколі важна аб'яднаць намаганні міжнароднай супольнасці для дасягнення міру на Блізкім Усходзе", - падкрэсліў кардынал П'етра Паралін падчас сустрэчы. Ён адзначыў, што гуманітарная сітуацыя ў рэгіёне патрабуе неадкладнага рэагавання.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі становішчу хрысціянскіх супольнасцей. "Хрысціяне з'яўляюцца неад'емнай часткай Блізкага Усходу, і іх прысутнасць мае вырашальнае значэнне для міжрэлігійнага дыялогу і развіцця грамадства", - адзначаецца ў камюніке Святога Пасада. Падчас абмеркавання была падкрэслена неабходнасць умацавання міжрэлігійнага дыялогу і супрацоўніцтва.

Святы Пасад спадзяецца, што Блізкі Усход стане рэгіёнам міру і братэрскага суіснавання розных рэлігій, дзе хрысціяне змогуць і надалей рабіць свой унёсак у развіццё грамадства і культуры.

 

14 студзеня 2025, 09:04