Пошук

Кардынал Марыё Дзупі, старшыня епіскапату Італіі Кардынал Марыё Дзупі, старшыня епіскапату Італіі 

Кардынал Дзупі: перамір’е паміж Ізраілем і Хамас – важны крок

Кардынал Матэа Дзупі пракаментаваў паведамленне аб заключэнні перамір’я паміж Ізраілем і групоўкай Хамас. “Мы спадзёмся, што гэта стане першым крокам, каб пазбегнуць новых пакут”, - сказаў іерарх.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Увечары 15 студзеня 2025 года Ізраіль і Хамас заключылі дамову, згодна з якой у сектары Газа будуць спынены баявыя дзеянні, Хамас вызваліць ізраільскіх заложнікаў у абмен на палесцінцаў, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах. Пагадненне было падпісана ў сталіцы Катара Досе. Яно ўвойдзе ў сілу 19 студзеня, паведаміў прэм’ер-міністр Катара Мухамед бін Абдулрахман бін Джасім Аль Тані.

“Учора мы чакалі гэтага разам са старшынёй яўрэйскай абшчыны Балонні. Спадзяёмся, што гэта будзе першы крок, каб пазбегнуць новых пакут, а потым знайсці больш доўгатэрміновыя рашэнні. Мы павінны сур’ёзна падрыхтаваць мір”, - сказаў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі, які мае вялікі міратворчы досвед.

Іерарх назваў цяперашні момант “надзвычайна важным”, бо “ён дазваляе нам глядзець у будучыню”. Кардынал выказаў спадзяванне на тое, што перамір’е стане першым крокам у напрамку “нечага стабільнага”. Пагадненне прынесла “вялікую палёгку пасля жудаснага, велізарнага болю, пра які мы не павінны забываць, каб працягваць працаваць дзеля міру”, - дадаў ён у размове з журналістамі.
 

16 студзеня 2025, 10:09