Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro - Andante molto - Quasi allegro ma un poco più tranquillo
Расклад Падкасты
Патрыярх Барталамей І Патрыярх Барталамей І  (ANSA)

Барталамей I выступіў у Страсбургу з заклікам да міру

Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I выступіў 28 студзеня 2025 года перад Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы з заклікам да міру і адзінства ў свеце, які становіцца ўсё больш палярызаваным.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Духоўны лідар праваслаўных хрысціян падкрэсліў неабходнасць сумеснай працы палітычных і рэлігійных дзеячаў на карысць лепшай будучыні і свету, “у якім канфлікты і войны не з'яўляюцца спосабам вырашэння спрэчак і падзелаў; дзе паважаюцца ўсе рэлігіі і этнічныя групы без розніцы; дзе дастаткова любові як роднай мовы ўсяго чалавецтва; і дзе ахоўваецца прырода”.

Барталамей I нагадаў, што як грамадскія істоты, людзі павінны дзяліцца рэсурсамі планеты і нясуць адказнасць адзін перад адным. Паводле інфармацыі грэчаскага інтэрнэт-часопіса Protothema, ён таксама выказаў занепакоенасць лёсам хрысціянства на Блізкім Усходзе.

У адказ на пытанні еўрапейскіх парламентарыяў пра ваенны канфлікт ва Украіне Патрыярх выказаў глыбокую занепакоенасць лёсам украінскага народа, які, паводле яго слоў, "працягвае змагацца за сваю незалежнасць і права на свабоду веравызнання".
Важнай часткай выступу стала абвяшчэнне сумеснага візіту з Папам Францішкам у Ізнік (былая Нікея) у маі 2025 года. Гэта падзея прымеркавана да 1700-годдзя Нікейскага Сабора і з'яўляецца сведчаннем імкнення да экуменічнага дыялогу паміж Усходняй і Заходняй Цэрквамі.

Нікейскі Сімвал веры – “доказ нашай агульнай тэалагічнай спадчыны", - падкрэсліў Барталамей I, заклікаючы да ўзмацнення намаганняў па аднаўленні поўнага адзінства паміж хрысціянамі Усходу і Захаду.
 

29 студзеня 2025, 10:48
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930