Пошук

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці падчас гуманітарнага візіту ў разбураны вайной сірыйскі горад Алепа Кардынал Клаўдыё Гуджэроці падчас гуманітарнага візіту ў разбураны вайной сірыйскі горад Алепа  (ANSA)

Пасланнік Папы ў Алепа: хрысціяне патрэбныя новай Сірыі

Кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, наведаў Алепа, каб падтрымаць хрысціянскую супольнасць і заахвоціць яе да ўдзелу ў аднаўленні краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

26 студзеня 2025 года пасланнік Папы Францішка прыбыў у Сірыю, краіну, якая паступова адраджаецца пасля жахаў вайны. У Алепа, якое раней было трэцім па колькасці хрысціянскім горадам у арабскім свеце, кардынал Гуджэроці сустрэўся з мясцовай супольнасцю.

"Новая Сірыя толькі нараджаецца, і калі яна з'явіцца на свет, ёй спатрэбяцца добрыя акушэры. Гэтая роля належыць хрысціянам", - падкрэсліў іерарх падчас прамовы ў касцёле святога Францішка.

Да вайны ў горадзе пражывала каля 300 тысяч хрысціян розных канфесій, цяпер іх засталося менш за 30 тысяч. Нягледзячы на складаную сітуацыю, папскі пасланнік заклікаў вернікаў не паддавацца страху і паралічу.

"Быць адным целам азначае, што ўсе члены маюць аднолькавае значэнне. Нельга быць эгаістычным – гэта і ёсць сэнс быцця хрысціянінам", - падкрэсліў кардынал у гаміліі падчас нядзельнай святой Імшы.

Вернікі падчас сустрэчы з кардыналам Клаўдыё Гугероці ў адным з храмаў Алепа
Вернікі падчас сустрэчы з кардыналам Клаўдыё Гугероці ў адным з храмаў Алепа

Асаблівым момантам візіту стала сустрэча з ахвярамі вайны. Гуджэроці выслухаў кранальную гісторыю маці святара, які знік у 2012 годзе пасля выкрадання разам з праваслаўным святаром. "Для яе адзінай надзеяй на новую Сірыю з'яўляецца магіла, на якой можна пакласці кветку", - адзначылі ўдзельнікі сустрэчы.

У францішканскім кляштары прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў сустрэўся з паслом Італіі Стэфана Раваньяна і Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні вяртання бежанцаў у Сірыю.

Паводле інфармацыі ААН, з 8 снежня 2024 года ў Сірыю вярнулася больш за 210 тысяч бежанцаў з суседніх краін і каля 600 тысяч унутраных перасяленцаў. Міжнародная супольнасць заклікана падтрымаць працэс трансфармацыі і аднаўлення краіны.
 

Grazie per aver letto questo articolo. Se vuoi restare aggiornato ti invitiamo a iscriverti alla newsletter Clicca Qui

28 студзеня 2025, 12:45