Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Камітэт Прэміі Заіда за чалавечае братэрства – 2025 Камітэт Прэміі Заіда за чалавечае братэрства – 2025 

Прэмія Заіда: кандыдаты як апосталы надзеі ў параненым свеце

14 снежня 2024 года ў Ватыкане прайшла прэс-канферэнцыя членаў журы прэміі Заіда за чалавечае братэрства – 2025. Яе ўдзельнікі падзяліліся ўражаннямі ад аўдыенцыі з Папам і разважаннямі пра важнасць прызнання намаганняў, якія прыкладаюць людзі для ўмацавання міру і братэрства.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Генеральны сакратар Прэміі Заіда, суддзя Махамед Абдэльсалам, паведаміў, што Папа Францішак ужо ў дваццаты раз прымае ў Ватыкане групу ўдзельнікаў ініцыятывы, звязанай з Дакументам аб чалавечым братэрстве, падпісаным ім у 2019 годзе разам з Вялікім імамам Аль-Азхара, шэйхам Аль-Таебам. Па яго словах, кожная сустрэча з Папам асабіста заахвочвае яго ў намаганнях па прасоўванні каштоўнасцяў чалавечага братэрства. "Наша жаданне працягваць ісці па гэтым шляху заўсёды ўзмацняецца, калі мы сустракаемся з Папам Францішкам", - сказаў суддзя Абдэльсалам.

Кардынал Пітэр Тарксан падкрэсліў, што журы Прэміі разглядае каля 100 кандыдатаў, якія ўвасабляюць імкненне чалавецтва да міру. Ён назваў гэтых кандыдатаў апосталамі надзеі, якія нясуць ідэю братэрства.

Сярод асноўных праблем, на якія звярнулі ўвагу ўдзельнікі, - голад і мілітарызацыя. Гендырэктар Сусветнай гандлёвай арганізацыі Нгозі Аконджа-Івеала адзначыла, што 700 мільёнаў чалавек, у тым ліку 300 мільёнаў на афрыканскім кантыненце, кладуцца спаць галоднымі.

Былы прэзідэнт Сенегала Макі Сал падкрэсліў, што наш свет поўны эгаізму, разладаў і канфліктаў, у той час як Прэмія Заіда нясе пасланне братэрства, якое ахоплівае ўсе рэлігіі і этнічныя групы.

Былы прэм'ер-міністр Іспаніі Хасэ Луіс Радрыгес Запатэра адзначыў, што сучасны свет перажывае найбольшую колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай вайны. "Нам патрэбна новая стратэгія і бачанне нашага свету. Нам вельмі неабходна мабілізавацца ў імя міру", - сказаў ён, дадаючы, што “мы адна чалавечая сям'я”.

Кардынал Тарксан нагадаў этымалогію слова братэрства, растлумачыўшы, што яно паходзіць ад грэчаскага слова adelphos, што літаральна азначае "з аднаго чэрава”. "Немагчыма, каб людзі, якія выраслі ў адной сям'і, мелі розную годнасць", - сказаў ён. Па словах іерарха, прэмія Заіда за чалавечае братэрства з'яўляецца напамінам аб тым, што кожны можа імкнуцца зрабіць свет лепшым. "Кожны можа стаць змагаром за мір", - сказаў ён.

14 снежня 2024, 14:18
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930