Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Каляднае набажэнства ў царкве Маці Божай Дамаскай у Дамаску, Сірыя Каляднае набажэнства ў царкве Маці Божай Дамаскай у Дамаску, Сірыя 

Патрыярхі Сірыі пра ўдзел хрысціян у аднаўленні дзяржавы

Лідары хрысціянскіх Цэркваў Сірыі заклікаюць вернікаў актыўна ўдзельнічаць у пабудове сучаснай дэмакратычнай дзяржавы і пераадольваць страх і ізаляцыю.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сумесным звароце, апублікаваным 29 снежня 2024 года на арабскамоўным хрысціянскім партале Abouna, патрыярхі падкрэсліваюць неабходнасць супрацоўніцтва паміж усімі сірыйцамі, як у краіне, так і за яе межамі, дзеля аднаўлення краіны.

Хрысціяне павінны адыграць ключавую ролю ў будучыні Сірыі

"Як хрысціянам нам выпадае адыграць на гэтым этапе ключавую і цэнтральную ролю праз супрацоўніцтва з усімі дзеля прагрэсу і аднаўлення Айчыны", - гаворыцца ў звароце. Іерархі падкрэсліваюць, што фарміраванне будучыні краіны патрабуе адзінства і "шырокага нацыянальнага дыялогу", які павінен умацаваць ідэнтычнасць Сірыі як разнастайнай і інклюзіўнай нацыі.

Санкцыі разбуральна ўплываюць на ўсе групы насельніцтва

Духоўныя лідары таксама звярнуліся да міжнароднай супольнасці з заклікам адмяніць эканамічныя санкцыі, накладзеныя на краіну, паколькі яны маюць разбуральныя наступствы для ўсіх груп насельніцтва. Яны падкрэсліваюць неабходнасць міжнароднай дапамогі ў аднаўленні краіны і абароне яе нацыянальнага суверэнітэту.

Зварот падпісалі грэка-мельхіцкі каталіцкі патрыярх Антыёхіі Юсэф Абсі, кіраўнік католікаў сірыйскага абраду Ігнацый Юсэф III Юнан і грэка-праваслаўны патрыярх Антыёхіі Юнан X Язігі. Іх сумесны голас падкрэслівае агульную пазіцыю хрысціянскіх Цэркваў у падтрымцы міру і аднаўлення Сірыі.
 

31 снежня 2024, 10:09
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930