Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Missa Solemnis, in Re Maggiore, Op.123, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Прадстаўлены штогадовы даклад Open Doors 2024 аб пераследзе хрысціян у свеце Прадстаўлены штогадовы даклад Open Doors 2024 аб пераследзе хрысціян у свеце 

Хрысціяне пад пагрозай: новая справаздача Open Doors

Паводле справаздачы Open Doors, больш за 365 мільёнаў хрысціян па ўсім свеце сутыкаюцца з высокім узроўнем пераследу і дыскрымінацыі за сваю веру.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Міжканфесійная дабрачынная арганізацыя апублікавала новы Сусветны індэкс пераследу 2024, які паказвае рост колькасці выпадкаў насілля супраць хрысціян па ўсім свеце.

Становішча хрысціян у многіх рэгіёнах свету застаецца крытычным

За справаздачны перыяд з кастрычніка 2022 па верасень 2023 года было знішчана ці зачынена 14 766 хрысціянскіх будынкаў, а 4 998 хрысціян былі забітыя. Паводле справаздачы, рэальная колькасць выпадкаў значна вышэйшая за афіцыйную статыстыку.

Паўночная Карэя застаецца самай небяспечнай краінай для хрысціян

На першым месцы ў антырэйтынгу краін з самым жорсткім пераследам знаходзіцца Паўночная Карэя, за ёй ідуць Самалі, Лівія, Эрытрэя і Емен. У камуністычнай КНДР, паводле ацэнак Open Doors, каля 200 тысяч палітычных і рэлігійных зняволеных, з якіх ад 50 тысяч да 70 тысяч знаходзяцца ў турмах за хрысціянскую веру.

У Індыі рэзка ўзрасла колькасць забойстваў хрысціян

Паводле справаздачы, у Індыі не менш за 160 хрысціян былі забітыя за сваю веру індуісцкімі нацыяналістамі, што ў дзесяць разоў больш, чым у папярэднім годзе. Толькі ў штаце Маніпур у 2023 годзе было знішчана больш за 400 касцёлаў.

Нікарагуа: сістэматычны пераслед Касцёла

Урад прэзідэнта Артэгі ў Нікарагуа (30-е месца) праводзіць усё больш варожую палітыку ў дачыненні да хрысціян. З мая 2018 па ліпень 2024 года зафіксавана 870 задакументаваных нападаў на Каталіцкі Касцёл. У 2024 годзе рэжым выслаў з краіны 36 духоўных асоб, уключаючы двух біскупаў.

Афрыка – новы эпіцэнтр пераследу

Найбольш драматычная сітуацыя назіраецца ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары. У адной толькі Нігерыі было забіта не менш за 4 118 вернікаў. Ісламісцкія групоўкі актыўна дзейнічаюць у Буркіна-Фасо, Малі, Мазамбіку і іншых афрыканскіх краінах.

У краінах Блізкага Усходу працягваецца эміграцыя хрысціянскага насельніцтва з прычыны насілля, эканамічнага крызісу і выгнанняў. Прыводзіцца прыклад паўночнасірыйскага рэгіёна Афрын, дзе турэцкія войскі прымусілі да ўцёкаў усё хрысціянскае насельніцтва.
 

27 снежня 2024, 10:23
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930