Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro molto moderato
Расклад Падкасты
2023.02.06 internet day

Святы Пасад у ААН: лічбавыя тэхналогіі – шлях да развіцця

Арцыбіскуп Этарэ Балестрэра, апостальскі нунцый пры ААН у Жэневе, выступіў на 76-й сесіі Савета па гандлі і развіцці ЮНКТАД з заклікам падтрымаць найменш развітыя краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Выступ адбыўся ў кантэксце рэалізацыі Дохінскай праграмы дзеянняў для найменш развітых краін. Прадстаўнік Святога Пасада падкрэсліў неабходнасць умацавання міжнароднай салідарнасці і абнаўлення глабальнага партнёрства для дасягнення ўстойлівага развіцця.

"Людзі з'яўляюцца самым каштоўным рэсурсам найменш развітых краін", - адзначыў арцыбіскуп Балестрэра, спасылаючыся на Дохінскую праграму дзеянняў. Ён падкрэсліў, што любая палітыка ці праграма падтрымкі не павінна абмяжоўвацца толькі эканамічнымі пытаннямі. Цытуючы Папу Францішка, нунцый нагадаў пра неабходнасць прыярытэту інтэгральнага развіцця кожнага чалавека.

Дэлегацыя Святога Пасада станоўча ацаніла намаганні ЮНКТАД у вывучэнні ўплыву эканамічнай і сацыяльнай палітыкі на развіццё беднасці і няроўнасці. Арцыбіскуп звярнуў увагу на праблемы доступу да аховы здароўя і адукацыі, якія істотна ўплываюць на магчымасці найменш развітых краін дасягнуць Мэт устойлівага развіцця.

Асаблівую ўвагу ў сваім выступе ватыканскі дыпламат надаў пытанням лічбавага развіцця. Ён адзначыў, што гэтыя тэхналогіі адкрываюць вялікія магчымасці для структурных пераўтварэнняў і ўстойлівага развіцця. Аднак высокія выдаткі, недахоп навыкаў і інфраструктуры ў найменш развітых краінах перашкаджаюць дасягненню мэты ўсеагульнага і даступнага падключэння да інтэрнэту.
 

02 лістапада 2024, 10:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930