Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Кардынал П'етра Паралін падчас выступлення на саміце G20 ў Бразіліі Кардынал П'етра Паралін падчас выступлення на саміце G20 ў Бразіліі 

Паралін: рэформы глабальнага кіравання патрабуюць справядлівасці

На саміце G20 у Рыо-дэ-Жанейра кардынал П'етра Паралін заклікаў да рэформы глабальнага кіравання з улікам роўнасці дзяржаў і прынцыпу субсідыярнасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці выступіў на другой сесіі саміта Вялікай дваццаткі, прысвечанай рэформе інстытутаў глабальнага кіравання. Ён адзначыў, што сучасны свет характарызуецца з'яўленнем новых тэхналогій і ўзмацненнем глабалізацыі, што прывяло да змяншэння ўплыву нацыянальных дзяржаў.

Кардынал Паралін падкрэсліў, што большасць міжнародных інстытутаў, створаных пасля Другой сусветнай вайны, патрабуюць перагляду механізмаў міжнароднага супрацоўніцтва. Акрамя традыцыйнай задачы забеспячэння міру і стабільнасці, з'явіліся новыя выклікі, звязаныя з экалогіяй, аховай здароўя, культурай і штучным інтэлектам.

Важным момантам выступу стаў заклік да справядлівага падыходу ў міжнародных адносінах. Дзяржсакратар падкрэсліў, што любая рэформа глабальнага кіравання павінна грунтавацца не на дамінаванні і сіле, а на роўным суверэнітэце дзяржаў і прынцыпе субсідыярнасці.

Завяршаючы сваё выступленне, кардынал Паралін звярнуўся да пытання міжнароднай запазычанасці, заклікаўшы заможныя краіны прызнаць сур'ёзнасць сваіх мінулых рашэнняў і дараваць даўгі краінам, якія ніколі не змогуць іх выплаціць, падкрэсліўшы, што гэта пытанне не столькі шчодрасці, колькі справядлівасці.
 

19 лістапада 2024, 11:36
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930