Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem aeternam (Andante molto tranquillo)
Расклад Падкасты
Архіепіскап Джасцін Уэлбі Архіепіскап Джасцін Уэлбі 

Англіканская Царква: сышоў у адстаўку архіепіскап Уэлбі

Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі абвясціў аб сваёй адстаўцы 12 лістапада 2024 года пасля публікацыі незалежнай справаздачы аб сексуальных злоўжываннях у хрысціянскіх летніках.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Справаздача сцвярджае, што Англіканская Царква на працягу доўгага часу замоўчвала шматлікія выпадкі злоўжыванняў, якія здзейсніў адвакат Джон Сміт. Больш за пяць дзесяцігоддзяў ён злоўжываў хлопчыкамі-падлеткамі і маладымі мужчынамі ў хрысціянскіх летніках у Вялікабрытаніі, Зімбабвэ і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. У 2018 годзе Сміт памёр.

Уэлбі заявіў, што няправільна ацаніў сітуацыю: калі ў 2013 годзе яму паведамілі, што паліцыя была апавешчаная, ён "памылкова палічыў, што будзе прынята адпаведнае рашэнне". “Цалкам відавочна, што я павінен узяць на сябе асабістую і інстытуцыйную адказнасць за гэты працяглы і траўматычны для ахвяр перыяд паміж 2013 і 2024 гадамі”, - сказаў ён.

Іерарх таксама адзначыў, што яго адстаўка сведчыць пра ўсведамленне неабходнасці перамен і “глыбокую прыхільнасць Англіканскай Царквы да стварэння больш бяспечнага асяроддзя для вернікаў”. Ён выказаў спачуванне пацярпелымі, адзначыў, што адчувае "даўняе і глыбокае пачуццём сораму” за няздольнасць Англіканскай Царквы абараніць пацярпелых, і запэўніў, што з усіх сіл імкнуўся ўнесці паляпшэнні.

Незалежнае расследаванне, праведзенае Кітам Макінам у супрацоўніцтве з Сарай Лоўрэнс, ставіла перад сабой мэту выявіць, што ведала ці павінна была ведаць аб абвінавачваннях Англіканская Царква, прааналізаваць яе рэакцыю і вызначыць крокі для прадухілення падобных выпадкаў у будучыні.

13 лістапада 2024, 10:21
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930