Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал П’ербатыста Піцабала Кардынал П’ербатыста Піцабала   (ANSA)

Піцабала: патрэбны новы падыход да міру на Блізкім Усходзе

Лацінскі Патрыярх Іерусаліма падкрэслівае, што ўсе папярэднія дамоўленасці і ідэі па Блізкім Усходзе страцілі актуальнасць. Патрэбны новы, крэатыўны падыход да вырашэння канфлікту.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Цяперашні канфлікт паміж Ізраілем і Хамасам з'яўляецца самым цяжкім перыядам для жыхароў Святой Зямлі за апошнія 35 гадоў, адзначае кардынал П’ербатыста Піцабала ў інтэрв'ю тэлеканалу EWTN. Маштаб насілля, яго ўплыў і эмацыянальнае ўздзеянне на насельніцтва – як на ізраільцян, так і на палесцінцаў, а цяпер і на ліванцаў – набылі велізарныя прапорцыі.

“Ніхто не хоча пашырэння канфлікту, але ніхто не можа яго спыніць”

Пасля ўварвання Хамаса на тэрыторыю Ізраіля 7 кастрычніка 2023 года Ізраіль адказаў маштабнай ваеннай аперацыяй у Сектары Газа, у якую ўцягнуліся таксама Іран і Ліван. На працягу апошняга года Папа Францішак неаднаразова заклікаў да спынення агню і заканчэння вайны ў Святой Зямлі, асабліва пасля нядзельнай малітвы Анёл Панскі і на заканчэнне агульных аўдыенцый па серадах.

Кардынал выказвае глыбокую занепакоенасць не столькі самой вайной, колькі яе доўгатэрміновымі наступствамі. Ён падкрэслівае, што войны заўсёды заканчваюцца, але іх наступствы могуць быць катастрафічнымі для грамадства. Што тычыцца ролі Касцёла ў гэтай сітуацыі, Патрыярх лічыць, што ён павінен заставацца па-за палітычнымі перамовамі.

“Касцёл павінен быць голасам бедных, а не ўдзельнікам палітычных гульняў”

Гуманітарная сітуацыя ў Сектары Газа выклікае асаблівую трывогу. Міжнародная дапамога, якая паступае ў рэгіён, недастатковая для забеспячэння патрэб двух мільёнаў жыхароў. Кардынал Піцабала заклікае хрысціян ва ўсім свеце да малітвы і падтрымкі хрысціянскай супольнасці ў Святой Зямлі.

Асаблівую ўвагу іерарх італьянскага паходжання надае неабходнасці новага падыходу да міру. На яго думку, зараз размова пра мір выглядае нерэалістычнай. Спачатку трэба дамовіцца пра спыненне агню і насілля. Для гэтага патрэбныя новыя палітычныя і рэлігійныя лідары з канструктыўным бачаннем будучыні рэгіёна.

"Мір – гэта не проста пагадненне, гэта стан душы", - падкрэслівае кардынал Піцабала. Ён нагадвае, што "адказам на насілле і зло з'яўляецца крыж", і заклікае ўсіх больш давяраць сіле Божай ласкі. "Евангелле – гэта не ідэя і не аповед, гэта жыццё", - падсумоўвае Лацінскі Патрыярх Іерусаліма.
 

22 кастрычніка 2024, 10:48
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930