Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Miserere mei, Deus
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (REUTERS)

Прэмія для касцёльных экспертаў у сферы штучнага інтэлекту

Касцёльныя эксперты ў сферы штучнага інтэлекту сталі лаўрэатамі прэстыжнай італьянскай прэміі. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў італьянскім горадзе Санта-Тэкла.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішканін Паола Бенанцы, прафесар этыкі і біяэтыкі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта, старшыня Камісіі па інфармацыі на тэсу штучнага інтэлекту і чалец Камітэта па штучным інтэлекце ААН, а таксама Франчэска Маскі, тэхнічны дырэктар ватыканскай Дыкастэрыі па камунікацыі, былі сярод узнагароджаных падчас 46-й цырымоніі Нацыянальнай прэміі Гарыта.

Антанэла Мусмечы, мастацкі кіраўнік прэміі, адзначыў, што падчас сёлетняй цырымоніі закраналася, сярод іншага, тэма таго, як мафія і міжнародныя злачынныя групоўкі выкарыстоўваюць штучны інтэлект. Таксама абмяркоўвалася, як, з іншага боку, суддзі і следчыя могуць узбагаціць свае расследаванні па справах глабальных мафій з дапамогай гэтай інавацыйнай тэхналогіі.

Сёлетняя цырымонія сабрала лепшых спецыялістаў у галіне, якая дагэтуль застаецца малавядомай. Дакладчыкі прадставілі сінтэз думак як з этычнага пункту гледжання, так і з тэхналагічнага боку.
 

19 жніўня 2024, 10:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930