Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Adagio sostenuto - Allegro con fuoco
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Каталіцкі рух супраць размяшчэння амерыканскіх ракет у Германіі

Каталіцкі рух Pax Christi, які працуе на карысць міру, папярэдзіў аб гонцы ўзбраенняў і росце патэнцыялу канфліктаў. Гэта можа быць выклікана размяшчэннем амерыканскіх ракет у Германіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Урокі халоднай вайны, здаецца, забытыя, і бессэнсоўная дактрына стрымлівання, якая знішчае рэсурсы, зноў уводзіцца ў дзеянне”, - заявіў Рух 22 ліпеня 2024 года ў Берліне. ЗША плануюць размясціць ракеты далёкага радыусу дзеяння ў Германіі з 2026 года ў адказ на сітуацыю з пагрозай з боку Расіі.

Нават калі федэральны ўрад Германіі заявіў, што ракеты не павінны быць абсталяваны ядзернымі боегалоўкамі, сам факт іх прысутнасці павялічвае патэнцыял канфлікту, - лічаць у Pax Christi.

Рух заклікаў замест гэтага перагледзець скасаваныя дамовы аб раззбраенні, такія як Дамова аб знішчэнні ядзерных ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Паводле міратворцаў, трэба адмовіцца і ад планаў па стварэнні ўласных сістэм супрацьпаветранай абароны ў Еўропе, бо замест новага "пераўзбраення" неабходна раззбраенне.
 

23 ліпеня 2024, 10:03
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930