Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін  (REUTERS)

Пачаўся візіт кардынала Параліна ва Украіну

З кароткага знаходжання ў мітрапалітальнай курыі ў Львове распачаўся 19 ліпеня 2024 года візіт Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці ва Украіну. Бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка будзе знаходзіцца ў краіне да 24 ліпеня.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта першы візіт кардынала П'етра Параліна ва Украіну з пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі. У статусе папскага легата ён узначаліць святую Імшу ў марыйным санктуарыі ў Бердычаве на заканчэнне пілігрымкі ўкраінскіх католікаў лацінскага абраду. Ён знаходзіцца ў Жытомірскай вобласці, на захад ад Кіева, і з'яўляецца месцам паломніцтва, якое збірае вернікаў з усёй Украіны, а таксама з іншых краін. На працягу апошніх двух гадоў пілігрымы адпраўляюцца туды, каб, у прыватнасці, папрасіць заступніцтва Марыі за мір.

У наступныя дні кардынал Паралін накіруецца ў Кіеў, дзе наведае грэка-каталіцкі сабор і сустрэнецца з Вярхоўным Архіепіскапам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаславам Шаўчуком. У праграме знаходжання таксама сустрэчы з палітычнымі і рэлігійнымі ўладамі краіны. Чакаецца візіт дзяржсакратара ў Адэсу.
 

19 ліпеня 2024, 10:32
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031