Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Xinhua News Agency.All Rights Reserved)

Малітоўнае чуванне на адкрыццё Алімпіяды ў Парыжы

Напярэдадні адкрыцця Алімпіяды ў кафедральным саборы Сен-Дэні, некропалі французскіх каралёў, усяго за некалькі сотняў метраў ад алімпійскіх спартыўных аб'ектаў, прайшло малітоўнае чуванне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Мы хацелі паказаць спартсменам, што мы з імі і будзем маліцца за іх. Алімпіяда – гэта важная падзея, але нават падчас Гульняў нельга адсоўваць Бога ўбок", - сказала Жульет Марыён, каардынатар малітоўнай ініцыятывы.

Арганізатары падрыхтавалі для алімпійцаў сімвалічнае паломніцтва да рэліквій святога Дыянісія ў крыпце сабора. Яны хацелі нагадаць спартсменам, што хоць на стадыёне яны становяцца сапернікамі, але не перастаюць быць братамі. Усе яны атрымалі цудадзейны медальён Беззаганнай Марыі з аб'яўленняў святой Кацярыны Лябурэ ў капліцы на парыжскай вуліцы дзю Бак, а таксама запаленую свечку.

Малітва за спартсменаў будзе ісці на працягу ўсёй Алімпіяды, а затым і Паралімпіяды ў дзесяці парыжскіх кляштарах. 8 верасня 2024 года, ужо пасля заканчэння Паралімпіяды, у тым жа саборы Сен-Дэні будзе адпраўлена Імша на заканчэнне Гульняў.
 

27 ліпеня 2024, 10:30
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031