Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
The Vintner's Daughter
Расклад Падкасты
Кардынал П'етра Паралін падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім Кардынал П'етра Паралін падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім 

Кіеў: сустрэча кардынала Параліна і прэзідэнта Зяленскага

Прэзідэнт Украіны падчас сустрэчы ў Кіеве з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам абмеркаваў наступствы расійскай агрэсіі, паветраны тэрор і вынікі мірнага саміту, - паведаміў афіцыйны сайт украінскага лідара.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Уладзімір Зяленскі звярнуў увагу на асабісты ўклад іерарха ва ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Украінай і Святым Пасадам. Ён таксама падзякаваў дзяржсакратару за наведванне ўкраінскіх гарадоў.

“Гэта моцны сігнал з боку Ватыкана, дзякуй за гэту падтрымку. Я ўдзячны за ўдзел Вашай Эмінэнцыі ў саміце ў Швейцарыі. Гэта першы крок на шляху да міру, усе крокі каштоўныя. Важна, што і Святы Пасад падтрымлівае яго. Мы ўсе разумеем, што трэба як мага хутчэй завяршыць гэты шлях, каб не гінулі людзі”, - падкрэсліў кіраўнік украінскай дзяржавы 23 ліпеня 2024 года.

Прэзідэнт і дзяржсакратар звярнулі асаблівую ўвагу на рашэнні Першага мірнага саміту ў Швейцарыі і ролю Святога Пасада ва ўсталяванні справядлівага і трывалага міру ва Украіне.

Падчас сустрэчы кардынала П'етра Параліна з Уладзімірам Зяленскім
Падчас сустрэчы кардынала П'етра Параліна з Уладзімірам Зяленскім

Суразмоўцы таксама абмеркавалі вынікі сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і Папы Францішка ў чэрвені 2024 года на палях саміту Вялікай сямёркі ў Італіі. Палітык падзякаваў Пантыфіку за малітвы аб міры ва Украіне і заклікі вярнуць украінскіх ваеннапалонных.

Уладзімір Зяленскі і кардынал Паралін падрабязна абмеркавалі наступствы расійскай агрэсіі супраць Украіны, пастаянны паветраны тэрор, у прыватнасці расійскі ракетны ўдар па кіеўскай дзіцячай бальніцы, а таксама складаную гуманітарную сітуацыю ва Украіне.

Напрыканцы сустрэчы кіраўніку дыпламатыі Святога Пасада ўрачыста ўручылі ордэн За заслугі ІІ ступені за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва, падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, папулярызацыю ўкраінскай дзяржавы ў свеце. Указ аб узнагароджанні прэзідэнт падпісаў у снежні 2023 года.

У паведамленні ў сацсетцы X (былы Twitter) Дзяржсакратарыят паведаміў, што кардынал яшчэ раз запэўніў прэзідэнта Украіны ў “блізкасці і прыхільнасці Папы да пошуку справядлівага і трывалага міру для шматпакутнай Украіны”.
 

24 ліпеня 2024, 09:50
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031