Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Сацыяльны тыдзень у Трыесце Сацыяльны тыдзень у Трыесце 

Кардынал Дзупі: католікі Італіі хочуць быць майстрамі дэмакратыі

“У сэрцы дэмакратыі. Удзел паміж гісторыяй і будучыняй” – пад такім дэвізам у Трыесце распачаўся Сацыяльны тыдзень з удзелам італьянскіх католікаў. 7 ліпеня 2024 года да ўдзельнікаў мерапрыемства далучыцца Папа Францішак.

Ян Глінскі

Падчас адкрыцця кангрэса старшыня мясцовага епіскапата кардынал Матэа Дзупі падкрэсліў, што італьянскія католікі хочуць быць майстрамі дэмакратыі і мець рэальны ўплыў на будучыню сваёй радзімы. Пра гэта, як дадаў іерарх, сведчыць юбілейная сустрэча ў Трыесце, якая дэманструе актыўную пазіцыю свецкіх католікаў у будаванні агульнага дабра і сацыяльнай справядлівасці. Такім чынам Дзупі спаслаўся на першы Сацыяльны тыдзень, які адбыўся ў тасканскай Пістоі ў 1907 годзе па ініцыятыве благаслаўлёнага Джузэпэ Таніёла.

Па словах іерарха, сёння вялікае значэнне мае вяртанне да салідарнасці і ўмацаванне пачуцця братэрства. Ён нагадаў, што сучасная Італія вымушана адказваць на шматлікія выклікі, сярод якіх дэмаграфічная зіма, павелічэнне няроўнасці, адсутнасць пашаны да чалавечага жыцця і адзінота, якая закранае многіх людзей. Старшыня епіскапату звярнуў таксама ўвагу на павелічэнне колькасці новых бедных у італьянскім грамадстве, а таксама на неабходнасць прадпрыняцця канкрэтных дзеянняў у сувязі з міграцыяй. Сёння, як дадаў іерарх, патрэбна гуманізацыя сацыяльных і эканамічных адносін, а таксама змяненне мыслення ад шматлікіх я да аднаго мы.

“Трыест з’яўляецца памежнай зямлёй, пазначанай міжкультурным, экуменічным і міжрэлігійным дыялогам. У сваёй мудрасці ён паказвае, што нам не патрэбны сёння муры ці тым больш акопы, але масты і месцы сустрэч”, – падкрэсліў кардынал Дзупі, нагадваючы, што спадчына веры можа быць зыходным пунктам для будавання больш гуманнага, справядлівага і братэрскага свету.

У кангрэсе прымаюць удзел прадстаўнікі італьянскіх дыяцэзій, рухаў, касцёльных асацыяцый і мясцовых грамадскіх арганізацый. Акрамя штодзённых дэбатаў, ладзяцца сустрэчы пад назвай “Плошчы дэмакратыі”, вечарамі адбываюцца культурныя мерапрыемствы. У нядзелю ў Трыест прыбудзе Папа Францішак і падчас свайго чатырохгадзіннага візіту сустрэнецца, між іншым, з удзельнікамі сустрэчы, рэлігійнымі дзеячамі і з групай мігрантаў. Візіт завершыцца Эўхарыстыяй, цэлебрацыю якой узначаліць Святы Айцец, і малітвай Анёл Панскі.

05 ліпеня 2024, 10:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930