Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Пасяджэнне ААН у Жэневе Пасяджэнне ААН у Жэневе  (ANSA)

Святы Пасад у ААН: прастытуцыя – вынік галечы каштоўнасцей

Дзяржавам трэба не толькі прыняць законы, якія эфектыўна змагаюцца з парушэннем жаночай годнасці, але і гарантаваць практычную падтрымку ахвярам прастытуцыі, ліквідуючы яе асноўныя прычыны, - заявіла місія Святога Пасада ў ААН.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прастытуцыя зводзіць людзей, звычайна жанчын і дзяўчат, да простых аб'ектаў сексуальнага гвалту і нармалізуе камерцыялізацыю чалавечай асобы. Папа Францішак часта апісвае прастытуцыю як “рану калектыўнай свядомасці”, асуджаючы як “хваробу чалавецтва” любую спробу эксплуатацыі жанчыны як тавару, - гаворыцца ў заяве місіі Пастаяннага назіральніка Святога Пасада пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

На 56-й чарговай сесіі Рады па правах чалавека 24 чэрвеня 2024 года было падкрэслена, што “сённяшні недахоп каштоўнасцей і сацыяльнай этыкі, а таксама культура нястрымнага спажывецтва таксама ствараюць глебу для такога роду злоўжыванняў, якія фарміруюцца з многіх звёнаў: жанчын, якія сталі ахвярамі беднасці, падману і эксплуатацыі; мужчын, якія купляюць такія дзеянні, эксплуататараў і гандляроў людзьмі і гэтак далей”.

“Калі агульную карысць блытаюць з абсалютнай свабодай выбару і пераследам выключна індывідуалістычных інтарэсаў, чалавечая годнасць аказваецца пад пагрозай і скажаецца. Узнікае глыбокая галеча каштоўнасцей і адносін, якая таксама разбурае сацыяльную тканіну і згубна ўплывае на сем'і”, - падкрэсліла дэлегацыя Святога Пасада.

Дыпламаты скарысталіся магчымасцю, каб выказаць занепакоенасць ростам “папулярнасці і выкарыстання сурагатнага мацярынства”, просячы старышыню асамблеі разгледзець магчымасць вывучэння гэтай практыкі ў ходзе яе работы.
 

25 чэрвеня 2024, 10:15
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031