Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Святая Сям'я Святая Сям'я 

Навукоўцы знайшлі самы ранні тэкст апокрыфа пра дзяцінства Езуса

На працягу некалькіх дзясяткаў гадоў у Дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы імя Карла фон Асецкага ў Гамбургу ляжаў незаўважаным фрагмент папіруса на грэцкай мове.

Ян Глінскі

Адкрыццё манускрыпта пад інвентарным нумарам P.Hamb.Graec. 1011 здзейснілі папіролагі Лаёш Беркес з Берлінскага інстытута і яго калега Габрыэль Накі Маседа з Льежскага ўніверсітэта ў Бельгіі.

Папіролагі расшыфравалі фрагмент манускрыпта – самую раннюю з захаваўшыхся копій апакрыфічнага Евангелля святога Тамаша. У старажытным рукапісе апісваюцца дзіцячыя гады Езуса.

У фрагменце (памерам прыкладна 11 на 5 сантыметраў), які паходзіць з позняга старажытнага Егіпта, захаваліся рэшткі трынаццаці радкоў грэчаскіх літар, каля дзесяці літар у радку.

Паводле інфармацыі Інстытута хрысціянства і старажытнасцяў універсітэта імя Гумбальдта ў Берліне (HU), рукапіс датуецца IV-V стагоддзямі. Евангелле святога Тамаша аднесена да ліку апокрыфаў Новага Запавету. Яны не ўвайшлі ў Біблію, але іх гісторыі былі вельмі папулярныя і шырока распаўсюджаныя ў старажытнасці і Сярэднявеччы.

“Фрагмент надзвычай цікавы для даследавання, – адзначыў Беркес, навуковы супрацоўнік тэалагічнага факультэта HU. – З аднаго боку, таму што нам удалося датаваць яго IV-V стагоддзямі, што робіць яго самым раннім вядомым экземплярам. З іншага боку, таму што нам удалося па-новаму паглядзець на пасыл тэксту”. Да гэтага часу самай ранняй тэкставай версіяй Евангелля святога Тамаша лічыўся кодэкс ХІ стагоддзя.

Мяркуецца, што ўпершыню Евангелле было запісана ў II стагоддзі нашай эры. “Нашыя адкрыцці адносна гэтай познеантычнай грэчаскай копіі твора пацвярджаюць бягучую ацэнку таго, што Евангелле Дзяцінства паводле Тамаша першапачаткова было напісана на грэчаскай мове”, - падкрэсліў Накі Маседа.
 

09 чэрвеня 2024, 11:01
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930