Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Роберта Фіца Роберта Фіца  (AFP or licensors)

Святы Пасад: занепакоенасць нападам на прэм'ера Славакіі

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы занепакоены нападам на прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, якога 15 мая 2024 года пасля пасяджэння ўрада ў Гандлаве чатырма стрэламі цяжка параніў 71-гадовы мужчына.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы па-сапраўднаму занепакоены тым, што адбываецца, такое ўражанне, што меж больш няма. Гэта вядзе да росту насілля, адносіны становяцца ўсё больш і больш жорсткімі, і застаецца ўсё менш і менш надзеі на пабудову мірных адносін”, - так пракаментаваў сітуацыю кардынал П’етра Паралін у кулуарах Рымскага саміту – эканамічнага форуму, арганізаванага маладымі людзьмі з Хрысціянскага саюза прадпрымальнікаў (UCID) у Палацы Барамеа, дзе размешчана пасольства Італіі пры Святым Пасадзе.

Славацкія грэка-каталіцкія біскупы таксама выказалі шкадаванне ў сувязі з нападам на прэм'ера. “Такая несправядлівасць і напад на службовую асобу абсалютна непрымальныя з чалавечага і хрысціянскага пункту гледжання, гэта паказваюць нашу няздольнасць паважаць розныя думкі і цывілізавана весці дыялог”, - напісалі іерархі.

“Жадаю прэм'ер-міністру хутчэйшага выздараўлення, а вернікаў заклікаю маліцца за мір для нашай Радзімы і ўсіх грамадзян Славацкай Рэспублікі. Асуджаю гвалт, нянавісць і агрэсію, якія спараджаюць выключна зло і паглыбляюць палярызацыю ў грамадстве. Звяртаюся да сумлення кожнага: давайце не будзем абыякавымі, давайце заставацца міратворцамі”, - напісаў арцыбіскуп Бернард Бобер, старшыня рыма-каталіцкага епіскапату.

Роберта Фіца паспяхова прааперавалі, паведаміў BBC віцэ-прэм'ер краіны Томаш Тараба. “Наколькі мне вядома, аперацыя, на шчасце, прайшла паспяхова. У дадзены момант ён не знаходзіцца ў небяспечнай для жыцця сітуацыі”, - сказаў ён.
 

16 мая 2024, 10:06
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031