Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeau (Cadenza)
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Католікі чакаюць ад ЕС спрыяльнай для сям’і палітыкі

Напярэдадні еўрапейскіх выбараў каталіцкія сямейныя арганізацыі заклікалі паставіць сям'ю ў цэнтр будучай палітыкі Еўрасаюза.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Абарона навакольнага асяроддзя немагчымая без абароны сям'і, - гаворыцца ў заяве Еўрапейскай федэрацыі каталіцкіх сямейных асацыяцый (FAFCE), апублікаванай у Бруселі. 33 каталіцкія сямейныя структуры заклікалі паставіць на першае месца ў парадку дня абарону дзяцей ад парнаграфіі і прызнаць першынство бацькоў у выхаванні. Яны заўважылі, што сёння існуе “празмерная сексуалізацыя дзяцей”.

Асацыяцыі выказалі занепакоенасць дэмаграфічнай зімой у Еўропе. Сямейная і дэмаграфічная палітыка павінна служыць захаванню вёскі і балансу паміж пакаленнямі. Любая комплексная экалогія патрабуе салідарнасці пакаленняў. Каб супрацьстаяць наступствам змены клімату, "неабходна развіваць культуру сям'і і мясцовых сетак".

Каталіцкая федэрацыя таксама выступіла за міжнародную забарону сурагатнага мацярынства і абарону чалавечага жыцця на ўсіх яго этапах. Парнаграфія, перакананы каталіцкія сямейныя актывісты, павінна разглядацца як праблема грамадскай аховы здароўя.
 

17 мая 2024, 10:33
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930