Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
У Іспаніі Вялікі тыдзень пачаўся тамбарадай (tamborrada) – боем барабанаў У Іспаніі Вялікі тыдзень пачаўся тамбарадай (tamborrada) – боем барабанаў  (ANSA)

Іспанія: шматлікія працэсіі на пачатку Вялікага тыдня

У Іспаніі Пальмовая нядзеля святкуецца вельмі шырока і ўрачыста. Гэта важны час не толькі ў рэлігійным, але таксама ў культурным і грамадскім плане. Падтрымалі традыцыю і сёлета. У многіх месцах Вялікі тыдзень пачаўся тамбарадай (tamborrada) – боем барабанаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Пальмовую нядзелю самай папулярнай працэсіяй з'яўляецца Барыкіта (Borriquita), якая адзначае трыумфальны ўваход Езуса ў Ерузалем. Брацтвы нясуць вялікае паса (paso) – сцэну з выявай Езуса на асляняці, па-іспанску borrica, адсюль і назва папулярнай працэсіі, якая праходзіць па вуліцах іспанскіх гарадоў.

У Бенетусеры каля Валенсіі Езус едзе верхам на сапраўдным асле. Барыкіта прыцягвае цэлыя сем'і. Маленькія дзеці ідуць у працэсіі, моцна сціскаючы аліўкавыя галінкі. Іншыя мужна змагаюцца з насунутымі на вочы капюшонамі (capirotas). Шэсце радаснае і маляўнічае.

Парафіі таксама ладзяць працэсіі. У Пальмовую нядзелю прыносяць так званыя белыя пальмы з Эльчэ. Першыя згадкі аб працэсіях у гэтым горадзе датуюцца канцом XIV стагоддзя. Жыхары Эльчэ выкарыстоўваюць спецыяльную тэхніку адбельвання пальмаў, якія адпраўляюцца ў многія гарады краіны і за мяжой.
 

25 сакавіка 2024, 10:24
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930