Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
2020.08.11 - tolleranza religiosa - discriminazione razziale - discriminazione religiosa - razzismo - dialogo interreligioso- Rispetto- uguaglianza

Іспанія: каталіцкі ўніверсітэт даследуе рост агрэсіі да рэлігіі

Каталіцкі ўніверсітэт Валенсіі (UCV) распачаў даследаванне феномена павагі да рэлігійнай свабоды ў Іспаніі. Сітуацыя з гэтым у краіне, паводле экспертаў, апошнім часам пагоршылася.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Даследаванне, як пацвердзіла кіраўніцтва ВНУ, было замоўлена Канферэнцыяй Біскупаў Іспаніі. У паведамленні адзначаецца, што праца была даручана новастворанаму ўніверсітэцкаму падраздзяленню – Рэлігійнаму даследчаму цэнтру пры Тэалагічным факультэце (ORYC).

Гаворка ідзе пра падрыхтоўку статыстыкі па ўсіх відах агрэсіі супраць рэлігійнай свабоды ў дачыненні да прадстаўнікоў усіх канфесій.

Апошняя статыстыка, апублікаваная ў лістападзе 2023 года, якая тычыцца нападаў на інстытуты Каталіцкага Касцёла, паказвае, што паміж 2021 і 2022 гадамі колькасць выпадкаў абмежавання рэлігійнай свабоды ў Іспаніі павялічылася на 6 працэнтаў і дасягнула 208. Тры з чатырох нападаў закранаюць католікаў, гаворыцца ў справаздачы Каталіцкага ўніверсітэта CEU-San Pablo у Мадрыдзе.

У дакуменце звяртаецца ўвага на тое, што леварадыкальная партыя Podemos лідзіруе ў славесных нападках на касцёльныя ўстановы. 31 акт вандалізму ў дачыненні да рэлігійных аб'ектаў датычыўся месц, якія належаць католікам. Акрамя таго, католікі (4 выпадкі) сталі адзінай канфесіяй у Іспаніі, чые прадстаўнікі былі пабіты за веру ў 2022 годзе.
 

15 сакавіка 2024, 09:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930