Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Adagio ma non troppo - Andante - Allegro
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Біскуп Марцінэлі: спыненне канфлікту ў Емене расцягнецца на гады

Пасля 9 гадоў грамадзянскай вайны Емен пачаў бачыць першыя прыкметы магчымага аднаўлення дзякуючы дээскалацыі адносін паміж уцягнутымі бакамі. На гэта ўказаў Апостальскі вікарый Паўднёвай Аравіі біскуп Паола Марцінэлі.

Ян Глінскі

У размове з Vatican News іерарх нагадаў, што Емен быў уцягнуты ва ўнутраны канфлікт на працягу многіх гадоў.

У ахопленай вайной дзяржаве Касцёл прадстаўляе невялікая супольнасць вернікаў, адзін святар і сёстры Місіянеркі Любові, якія працягваюць служэнне патрабуючым. Душпастыр назваў іх працу “вялікай” і нагадаў пра мучаніцкую смерць некаторых законніц на самым пачатку грамадзянскай вайны. Сёстры, як дадаў іерарх, працягваюць сваё дабрачыннае служэнне, яны “прымаюць людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, хворых і старых, што, безумоўна, з’яўляецца зернем дабра і надзеі”.

Апостальскі вікарый таксама распавёў пра дабрачынную дзейнасць, якая рэалізуецца ў некантраляванай паўстанцамі частцы краіны: “Там праз структуры Caritas Polska аказваецца дапамога, якую, мы спадзяемся, удасца павялічыць”.

Між іншым, біскуп Марцінэлі звярнуў увагу на ўсю далікатнасць сітуацыі, якая ўскладняецца, між іншым, палесцінска-ізраільскім канфліктам: “Гаворка аб тым, што паўстанцы-хусіты ўмяшаліся, каб супрацьстаяць прысутнасці караблёў на іх тэрыторыі, а з іншага боку, аб рэакцыі на іх дзеянні ЗША і Вялікабрытаніі”. Як дадаў іерарх, спыненне канфлікту расцягнецца на гады, але ён не губляе надзеі на тое, што гэты марудны працэс будзе працягвацца: “Яго трэба давесці да кропкі, калі мы зможам распрацаваць пазітыўныя планы адбудовы Емена”.
 

10 лютага 2024, 09:44
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930