Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Passacaglia - maestoso - Vivace
Расклад Падкасты
Маладыя католікі з Карэі. Ілюстрацыйнае фота Маладыя католікі з Карэі. Ілюстрацыйнае фота 

Моладзь з Паўночнай Карэі запросяць на СДМ у Сеул

Католікі Паўночнай Карэі будуць запрошаны на Сусветныя дні моладзі ў Сеуле ў 2027 годзе. Пра гэта паведаміў мясцовы арцыбіскуп Пітэр Сун-Таік Чунг. Ён таксама з'яўляецца апостальскім адміністратарам Пхеньяна.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас форуму, арганізаванага 18 лістапада 2023 года архідыяцэзіяльным Камітэтам прымірэння, іерарх падкрэсліў, што місіянерская праца ў Паўночнай Карэі з’яўляецца яго пакліканнем і абавязкам. Таму ён хацеў бы запрасіць дэлегацыю паўночнакарэйскай моладзі на Сусветныя дні, якія пройдуць праз чатыры гады.

Запрашэнне, якое будзе перададзена паўночнакарэйскім уладам “па адпаведных каналах”, павінна стаць поціскам рукі і невялікім, але важным знакам для аднаўлення канала дыялогу і адносін паміж дзвюма карэйскімі дзяржавамі.

У Сеульскай архідыяцэзіі з 1995 года існуе Камітэт прымірэння. Яго заснавальнік, кардынал Стывен Кім Су Хван, стаў ініцыятарам правядзення штотыднёвай вячэрняй Імшы ў сеульскай катэдры ў інтэнцыі прымірэння і адзінства карэйскага народа.

Арганізацыя дзейнічае пад дэвізам: Пакуль мы памятаем пра іх, яны жывуць. Калі мы молімся за іх, наша малітва будзе пачутая, маючы на ўвазе паўночнакарэйскіх католікаў, якія вызнаюць сваю веру ўпотай. Камітэт рэалізуе гуманітарныя ініцыятывы, накіраваныя на дапамогу народу Паўночнай Карэі, а таксама культурныя ініцыятывы, якія маюць на мэце асвету і павышэнне дасведчанасці аб імкненні да міру на Карэйскім паўвостраве.
 

21 лістапада 2023, 10:11
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930